Грамадства

Конкурс эсэ і фатаграфіі «Зялёнае спажыванне»

Некамерцыйная ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў» праводзіць у Беларусі экакультурны конкурс эсэ і фатаграфіі «Зялёнае спажыванне».

Як паведаміў праграмны дырэктар цэнтра Яўген Лабачоў, мэта конкурсу — прыцягнуць грамадскую ўвагу да безадказных спажывецкіх паводзін людзей у адносінах да навакольнага асяроддзя.

Удзельнікам конкурсу можа стаць любы ахвотны незалежна ад узросту і адукацыі. Работы прымаюцца да 25 сакавіка.

Эсэ і фатаграфіі павінны раскрываць адну з пяці тэм конкурсу.

У прыватнасці, тэма «Добрыя прывычкі» прысвечана простым і прывычным дзеянням, якія, тым не менш, дапамагаюць берагчы прыродныя рэсурсы (выключэнне святла, адмова ад пластыкавых пакетаў пры наведванні магазіна і г.д.).

Тэма «Аднаразовае жыццё» прапаноўвае раскрыццё праблемы абыякавага стаўлення чалавека да навакольнага свету і рэчаў, якія сёння ўсё часцей становяцца аднаразавымі.

Аналагічная праблема, толькі ў шырэйшым яе разуменні, ляжыць і ў аснове тэмы «Грамадства спажывання».

Работы на тэму «Час — грошы» павінны раскрыць узаемасувязь паміж гэтымі двума паняццямі.

Нарэшце, апошняя тэма — «Кошт прызнання» — мае на ўвазе супярэчнасць чалавечых каштоўнасцяў і нецывілізаванага, спажывецкага стаўлення да навакольнага асяроддзя.

У склад журы конкурсу ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры і эколагі. Яны будуць ацэньваць работы з пункту гледжання іх мастацкай каштоўнасці і арыгінальнасці.

Падвядзенне вынікаў конкурсу плануецца ў красавіку. Лепшыя работы ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны прызамі ад партнёраў і спонсараў конкурсу — гэта сертыфікаты на куплю фотаабсталявання, вячэра ў рэстаране, набор арганічных прадуктаў і іншыя.

Партнёрамі праекта «Зялёнае спажыванне» выступаюць кааліцыя «Чыстая Балтыка» і Нарвежскае таварыства аховы прыроды, партал Zнята, экалагічнае таварыства «Зялёная сетка», Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), кампанія «СНАМІ», фотацэнтр «Фотамакс», кафэ «Абрыкос», магазін «Фотатэхніка» і спажывецкае таварыства «АРГО».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць