Спорт

Галоўны трэнер «Пары Сен-Жэрмена» скардзіцца на перагружанасць футбалістаў

Напярэдадні матча ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць барысаўскага БАТЭ галоўны трэнер «Пары Сен-Жэрмена» Антуан Камбуарэ паскардзіўся на перагружанасць сваіх футбалістаў, якія выступаюць паралельна ў трох турнірах: ЛЕ, чэмпіянаце і Кубку Францыі.

«БАТЭ рыхтуецца толькі да адной гульні, а мы крыху стаміліся пасля выезду ў Мінск і паядынку з „Ніцай“. Акрамя таго, сапернік нас вельмі добра вывучыў», — сказаў Камбуарэ на прэс-канферэнцыі ў Парыжы 23 лютага. Па гэтай прычыне ў чацвер на поле не выйдуць паўабаронцы Клод Макелеле (ён не лятаў на першы матч), Нене і нападаючы Людовік Жулі.

Трэнер адзначыў, што пасля ўдалага выступлення ў еўракубках у «ПСЖ» лепш ідуць справы ў чэмпіянаце, сведчаннем чаму стала перамога над «Ніцай» (3:0) пасля нічыёй з БАТЭ (2:2). «Гульцоў я буду матываваць тым, што пасля перамог таксама прыходзяць перамогі і трэба перамагчы заўтра, каб затым абыграць „Тулузу“ ў чэмпіянаце», — заявіў Камбуарэ.

«Для БАТЭ расклад зразумелы: трэба перамагаць або гуляць унічыю 3:3, — адзначыў ён. — Для нас галоўнае не страціць здабытую перавагу.
Але калі і прайграем, жыццё працягнецца». Паводле слоў Камбуарэ, беларускі клуб нацэлены на атаку, і гэта можа стварыць цяжкасці абароне «ПСЖ».

Абаронца гаспадароў Зумана Камара ўказаў на добрыя ўмовы падрыхтоўкі каманды да гульні. «Хаця сёння ідзе дождж, гэта вельмі далёка ад таго, што было ў першым матчы, калі цяжка было прывыкнуць да марозу і поля», — сказаў футбаліст. На яго думку, БАТЭ з першых хвілін не кінецца ў наступленне, каб забіць, а будзе праводзіць пазіцыйныя атакі.

«Палову шляху мы прайшлі, але наперадзе яшчэ палова шляху, і мы вельмі сур’ёзна рыхтуемся», — падкрэсліў Камара.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі10

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі10

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць