У Магілёве ўвялі абмежаванні на продаж «беларускага хлеба».
У гарадскіх крамах гародніны ў адны рукі прадаюць ад двух да пяці кіляграмаў. Каб набыць бульбы больш, кліенты мусяць станавіцца ў чаргу па некалькі разоў.
Як сцвярджаюць у Таварыстве спажыўцоў, адмысловых рашэнняў пра абмежаванні на продаж у Магілёве не прымалася.
Самі прадаўцы апраўдваюць сітуацыю малымі пастаўкамі гародніны з аграгандлёвых фірмаў. Супрацоўнік адной з іх паведаміў, што дэфіцыт на бульбу выкліканы ажыятажам насельніцтва з прычыны павышэння цэнаў на крупы. Як ён заявіў, закупная цана бульбы ў іх фірме — 1400 рублёў за кіляграм.
У крамах жа яе цана ад трох тысяч за кілё. У некаторых прадуктовых крамах бульбы няма наагул. У прыватнай гутарцы прадаўцы прызналі, што апошні раз бульба ў іх была ў продажы польская. Яе цана — 3600 рублёў за кілё.
Некаторыя гуртавыя пастаўшчыкі бульбы прывозяць яе з Расеі, а ў дакументах пазначаюць, што яна беларуская.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары