На працягу 2010 года Минск наведалі жыхары 105 краін, вялікая частка якіх (62,4%) - з дзяржаў СНД. Колькасць турыстаў павялічылася ў параўнанні з 2009 годзе на 24,1% і склала 71,8 тыс. чалавек.Такія звесткі прыводзіць БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
Найбольшая колькасць турыстаў, якія пабылі ў беларускай сталіцы, - расейцы (60,8%), брытанцы (8,1%), туркі (5,7%).
У 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам у 2,3 раза павялічылася колькасць прыезджых з Іспаніі, у 2 разы - з Кітая, у 1,5 разы - з Літвы і Ірана, на 39,6% - з Расіі, на 32,6 % - з Фінляндыі, на 26,8% - з Вялікабрытаніі, на 16,6% - з Польшчы, на 9,2% - з Ізраіля.
Для параўнання: У 2010 г. Талін наведалі больш за 1,1 млн замежных турыстаў, Кіеў -- 279 тыс. замежных турыстаў.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары