У Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў «Дзвіна» ў Віцебску 27 лютага прайшоў сярэднявечны рыцарскі турнір, у якім узялі ўдзел 12 прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Віцебска, Мінска і Магілёва.
«Гэта першы зімовы рыцарскі турнір, які праводзіцца ў Віцебску. У сярэднявеччы такія баі праходзілі ў гонар пэўных памятных дат. А цяпер мы вырашылі адзначыць такім чынам дзень нараджэння віцебскага клуба гістарычнай рэканструкцыі „Нагльфар“ — ён адзначае
Паводле правілаў, спаборніцтва праходзіла па прынцыпе выбывання: слабейшыя сапернікі пакідалі рысталішча, а астатнія працягвалі змагацца, пакуль не вызначыўся наймацнейшы. Так, з 12 сапернікаў у другі тур выйшлі восем, а ў трэці — ужо пяць. У трэцім раундзе наймацнейшым прызнаваўся той, хто за 1,5 хвіліны змог нанесці свайму саперніку найбольшую колькасць пашкоджанняў. Бой за трэцяе месца ішоў, як растлумачыў вядучы, «да дакладнага, прыгожага пападання ў галаву».
У выніку першае месца заваяваў Яўген Ісаеў (рыцарскае імя Штазік) з мінскага клуба «Труварынг», які падчас турніру не пацярпеў ніводнага паражэння. Было прыкметна, што менавіта яму больш за іншых сімпатызуюць балельшчыцы. Ён атрымаў у падарунак узнагародны шчыт,
Другое і трэцяе месцы — у членаў
У перапынках паміж паядынкамі гледачоў забаўлялі дзяўчаты, удзельніцы клубаў рэканструкцыі. Яны выконвалі сярэднявечныя танцы, абучалі ім усіх жадаючых і частавалі гледачоў гарачай гарбатай.
Каментары