Нафта Azeri Light павінна паступіць на Мазырскі НПЗ у красавіку
Чакаецца, што каспійская нафта Azeri Light, прапампоўванне якой пачалася ў лютым па нафтаправодзе Адэса — Броды, паступіць на Мазырскі НПЗ у красавіку.
Аб гэтым паведамілі на ААТ «Мазырскй НПЗ», абвергнуўшы інфармацыю шэрагу СМІ аб тым, што нафта Azeri Light ужо паступіла на завод.
Пакуль праходзіць выцісканне тэхналагічнай нафты Urals, якой запоўнены нафтаправод, адзначылі на прадпрыемстве.
Кампанія «Укртранснафта» 13 лютага пачала перапампоўванне азербайджанскай нафты ў напрамку
29 студзеня ў порт Паўднёвы (Адэская вобласць) прыбыў першы танкер з азербайджанскай нафтай (каля 81 тыс. тон). Паводле інфармацыі ўкраінскай кампаніі, 11 лютага быў прыняты другі танкер з азербайджанскай нафтай (85 тыс. тон).
Пастаўкі нафты з Азербайджана ажыццяўляюцца на падставе дамоўленасцей паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана (SOCAR) і Венесуэлай. Азербайджанская нафта будзе замяшчаць венесуэльскую ў рамках
Каментары