Эканоміка1111

Кудрын: Няма прыватызацыі – няма крэдыту

Кіраўнік Міністэрства фінансаў Расіі суха паўтарыў ўмовы прадастаўлення Беларусі крэдыту.

Кіраўнік Міністэрства фінансаў Расіі паўтарыў ўмовы прадастаўлення Беларусі крэдыту.

Прыватызацыя буйных беларускіх актываў з’яўляецца умовай прадастаўлення крэдыту ЕўрАзЭС Мінску, заявіў кіраўнік Мінфіна РФ Аляксей Кудрын, перадае «Інтэрфакс».

«Справа ў тым, што прыватызацыя з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц атрымання валюты, а валюта якраз патрэбная для падтрымання аплатнага балансу і, адпаведна, рашэння валютных праблем Беларусі», — заявіў Кудрын журналістам.

Ён дадаў: «Не праводзіць прыватызацыю — гэта азначае, не атрымаць гэтую валюту, і тым самым не вырашыць гэтых праблем, беларускіх праблем. Таму, вядома, гэта (прыватызацыя — ІФ) уваходзіць ва ўмовы прадастаўлення крэдыту».

Між тым афіцыйны Менск у апошнія дні падкрэслівае нязгоду з абвешчанай Кудрыным праграмай прыватызацыі беларускіх дзяржактываў, якая, па ягоных словах, у 2011–2013 гадах павінная скласці не менш як $7,5 млрд. Гэтая праграма, як адзначаў расейскі віцэ-прэм’ер, з’яўляецца умовай прадастаўлення Беларусі крэдытных рэсурсаў з АКФ.

Так, Аляксандр Лукашэнка заявіў раней у пятніцу, што кіраўніцтва краіны, нягледзячы на эканамічныя складанасці, не пойдзе на масавую прыватызацыю дзяржмаёмасці.

«Ні МАЗ, ні «Белкалій», ні БелАЗ, ні БМЗ — ніхто нічога не купіць без майго ведама», — адзначыў Лукашэнка на нарадзе аб бягучай сітуацыі на валютным і спажывецкім рынках.

Ён заявіў, што «у ажыятажным катле СМІ некаторыя палітыкі з-за мяжы пачалі ўставаць у чаргу і крычаць: заўтра Лукашэнка пачынае прадаваць актывы найбольш ліквідных прадпрыемстваў».

«І нават сумы пачалі называць — 7,5 мільярда даляраў», — сказаў прэзідэнт. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў: «Я нават адзін актыў за такую суму не прадам». «Пажадана, каб у гэтай чарзе, хто стаіць першы, крыкнуў апошняму: Разыходзьцеся! Продажу не будзе, тым больш за бесцань, як нехта гэта хоча прыхапіць», — заявіў Лукашэнка.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць