Гісторыя241241

Тут некалі была Польшча

Выйшла кніга аб івянецкім гарнізоне польскага Корпусу аховы памежжа.

Ёсць адна рыса, якая аб’ядноўвае беларускіх нацыяналістаў і аматараў савецкай ідэалогіі. Гэта непрыманне польскай спадчыны ў Заходняй Беларусі.
Час, калі мяжа з Польшчай праходзіла паміж Івянцом і Менскам для вялікай колькасці прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі ўяўляецца толькі як перыяд нацыянальнай трагедыі і падзелу беларускага народа на дзве часткі. Для прыхільнікаў Беларусі савецкай (а нават і бальшавіцкай), гэта час вострага супрацьстаяння маладой сацыялістычнай дзяржавы з буржуазнай і варожай Польшчай. Час, калі ўсе палякі былі ворагамі проста таму, што яны палякі.

У сучаснай Польшчы таксама дастаткова прыхільнікаў нацыяналістычных і ультракансерватыўных ідэй, якія б прагнулі вярнуць Гродна, Пінск, Івянец і Валожын. Аднак для большасці палякаў і польскіх гісторыкаў міжваенная Заходняя Беларусь усяго толькі прадмет для сентыментальнай настальгіі.

Менавіта ў такім стылі напісаная праца Томаша Главінскага «Забыты гарнізон», прысвечаная івянецкаму Корпусу аховы памежжа — адмысловай службе, створанай польскімі ўладамі для аховы ўсходняй мяжы і папулярызацыі польскага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Аўтар свядома ўнікае палітычнага кантэксту, маляўніча расказваючы аб штодзённым жыцці гарнізону і ўсяго мястэчка, таму кніга будзе карыснай у першую чаргу для краязнаўцаў і даследчыкаў міжваеннага перыяду гісторыі Заходняй Беларусі.

А нацыяналісты і прыхільнікі «вялікай славянскай ідэі» знойдуць за што пакрытыкаваць публікацыю. Для гэтага яе трэба набыць і прачытаць. Зрабіць гэта можна ў незалежных распаўсюднікаў і буйнейшых кнігарнях сталіцы.

***

Главінскі Томаш, Забыты гарнізон, Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924 — 1939 гадах. — Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня, Інстытут беларусістыкі, — 2011, 142 с.

Замовіць кнігу можна, напрыклад, тут

Каментары241

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць