Эканоміка33

Расія абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, «Белэнэрга» прызнала таксама доўг перад Украінай

Прычына — запазычанасць беларускага боку за электраэнергію, пастаўленую ў сакавіку—красавіку гэтага года.

Расія ўдвая абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, паведамілі БелаПАН у расійскім экспарцёры электраэнергіі ААТ «Інтэр РАТ АЭС». Прычына абмежавання паставак — запазычанасць беларускага боку за электраэнергію, пастаўленую ў сакавіку-красавіку гэтага года.

У расійскай кампаніі ўдакладнілі, што абмежаванне складае 200 МВт (ад 400–500 МВт) і ўведзена з 00.00 па маскоўскім часе 9 чэрвеня.

Доўг беларускага боку складае каля 1,5 млрд. расійскіх рублёў (каля 54 млн. долараў). Абмежаванне паставак будзе доўжыцца дзесяць дзён. Пасля 19 чэрвеня пастаўкі могуць поўнасцю прыпыніцца, калі не будзе дасягнута дамоўленасць па пагашэнні запазычанасці.

Афіцыйны прадстаўнік кампаніі ААТ «Інтэр РАТ» Антон Назараў напярэдадні заявіў, што кампанія «разлічвае на паступленне ў найбліжэйшы час плацяжоў за пастаўленую ў сакавіку-красавіку ў Беларусь электраэнергію».

У сваю чаргу, кіраўнік «Белэнерга» Аляксей Шырма сцвярджаў, што бакі дзейнічаюць у рамках падпісаных дамоўленасцей і «парушэнняў умоў дамоўленасці няма». «Не ведаю, хто і што там заяўляе, але прэтэнзій адзін да аднаго бакі не заяўлялі», — сказаў Шырма 8 чэрвеня.

Наяўнасць запазычанасці за электраэнергію РІА Новости 8 чэрвеня пацвердзіла памочнік міністра энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч. «На гэта момант у Беларусі існуюць праблемы з купляй валюты, і пакуль складана разлічыцца з „Інтэр РАТ“ за пастаўкі электраэнергіі. Але гэтая праблема будзе вырашана максімальна аператыўна. Але самае галоўнае, што, нягледзячы на магчымыя абмежаванні, беларускія спажыўцы не будуць адчуваць праблем з энергазабеспячэннем», — дадала Зяньковіч.

У «Белэнэрга» прызналі таксама наяўнасць запазычанасці перад Украінай, але Кіеў, разумеючы фінансавыя складанасці беларускага боку, адмовіўся ад налічэння пяні, паведамляе «Інтэрфакс».

Лета і зніжэнне эканамічнай актыўнасці праз крызіс выклікалі змяншэнне спажывання энэргіі Беларуссю, таму дэфіцыту электрычнасці назірацца не павінна, нягледзячы на збоі ў пастаўках з Расіі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць