250 палітыкаў, дыпламатаў і экcпертаў возьмуць удзел ва Уроцлаўскім глабальным форуме, які адбудзецца 9–11 чэрвеня ў Польшчы.Падчас мерапрыемства будуць уручаныя Прэміі Свабоды, якія носяць сімвалічны характар. Вызначае лаўрэатаў Атлантычная рада Злучаных Штатаў Амерыкі.
Прэмія Свабоды ўручаецца арганізацыям, якія прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць і змагаюцца за правы чалавека ў Беларусі. Гэта праваабарончы цэнтр «Вясна», ГА БАЖ і Свабодны тэатр.
Таксама ўзнагароды атрымаюць егіпецкая блогерка Эсра Абдэль Фатах, стваральніца руху моладзі за рэвалюцыйныя змены ў Егіпце, амерыканскі сенатар Джон Макейн, прэм’
Уроцлаўскі глабальны форум будзе прысвечаны будучыні Беларусі, адносінам Еўропы з ЗША, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы.
У мерапрыемстве возьмуць удзел беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Мілінкевіч, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і намеснік сакратара абароны ЗША Аляксандр Вершбоў, паведамляе «Газета Выборча».
Каментары