Навука і тэхналогіі1414

PUTIN «падарваў» сайт беларускага кіраўніка

Ужо больш за дзве гадзіны недаступны сайт Аляксандра Лукашэнкі.

Ужо больш за дзве гадзіны (на момант напісання гэтых радкоў) недаступны сайт кіраўніка Беларусі. У Адміністрацыі прэзыдэнта заяўляюць, што гэта — «часовыя цяжкасці», але ўсе сімптомы сведчаць пра кібератаку…

На рэсурсе putinvzrivaetdoma.org абвешчана, што складанасці з доступам да сайту беларускага прэзідэнта — вынік арганізаванай імі DDOS-атакі: «Паспяхова падарваны сайт прэзідэнта Беларусі president.gov.by. Зычым беларусам хутчэйшага выхаду з крызісу і новага, адэкватнага лідара».

Амаль усе прынятыя спробы загрузіць галоўную старонку прэзідэнцкага сайта былі безвыніковыя, толькі ў пары выпадкаў частка кантэнту загрузілася.

Кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі кажа, што гэта — «часовыя цяжкасці». У Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта, які з’яўляецца рэгулюючым органам, адказалі, што прычыны недаступнасці сайта яшчэ высвятляюцца.

Між тым рэсурс host-tracker.com, які прапануе паслугі маніторынгу даступнасці інтэрнэт-сайтаў, пацвярджае, што прыкладна дзве траціны зваротаў да сайта беларускага прэзідэнта безвыніковыя; сервер выдае адказ «Unknown reason (eg unexpected eof, timeout»).

Верагодней за ўсё, сервер, на якім хосціцца сайт беларускага прэзідэнта, проста не можа даць рады вялікай колькасці запытаў, арганізаваных зламыснікамі.
Амаль палова запытаў адпраўляецца з сервераў Паўночнай Амерыкі. Рэсурс «Путинвзрываетдома», як пазіцыянуюць сябе самі яго ўладальнікі, — «інструмент для правядзення калектыўных размеркаваных ddos-нападаў (ад англ. Denial of Service, Адмова ў абслугоўванні), мэтай якіх з’яўляецца вывядзенне сайтаў з ладу шляхам перагрузкі магутнасцяў атакаваных сервераў. Кожны наведнік можа паўдзельнічаць у нападзе, добраахвотна падаючы рэсурсы свайго кампутара. Прынцып атакі грунтуецца на адкрыцці вялікай колькасці падключэнняў з дапамогай JavaScript на кліенцкім баку. У спісе сваіх «перамог» рэсурс прыводзіць больш за трыццаць сайтаў, але сайт беларускага прэзідэнта ў ім — мабыць, самы «гучны».

Як стала вядома інтэрнэт-газеце Naviny.by, сайт «Путинвзрываетдома» зарэгістраваны на імя Helga Putana, нібыта якая пражывае па адрасе Масква, вул. Леніна, 10 кв. 29. Пры рэгістрацыі сайта быў паказаны няісны нумар маскоўскага тэлефона. Раней у гэтага рэсурсу ўжо былі адабраныя тры даменныя імені.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць