Усе — на ўручэнне прэміі «ПрайдзіСвета»! — 15 чэрвеня, а 19-й
Сёння (15 чэрвеня) у кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37, а, ст. метро «Плошча Перамогі) часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» абвесціць лаўрэатаў перакладніцкай прэміі. Спяшаемся паведаміць, што ЎСЕ заяўленыя ўшорт-лісце кнігі — з выдавецтва «Логвінаў»:
У намінацыі «Паэзія» — кніга Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы», якая таксама змяшчае пераклады з украінскае (Сэргій Жадан), з грузінскае (Гага Нахуцрышвілі), з амерыканскае
У намінацыі «Проза» адразу 4 (!) нашыя кнігі, нашыя крывіначкі, нашыя дзяўчыначкі:
Дж.
Усім талкіністам, якія ўжо паспелі выгадаваць дзетак, прысвячаецца…
Высвятляецца, што Толкін напісаў не толькі «Уладара Пярсцёнкаў». Гоблінаў у «Кавалі» шчыра прызнаемся, малавата, хобітаў увогуле няма, але чараўніцтва ад гэтага ў казцы не паменела.
Дзіцячае выданне з каляровымі ілюстрацыямі.
Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. Раман. Пераклад з польскай Марыны Шоды. 240 старонак.
Гэта гісторыя Польшчы ў мініяцюры. Акрамя сялянаў, памешчыкаў, ксяндзоў, у рамане дзейнічаюць рускія і польскія шаманы, арханёлы і Пан Бог. Усе разам ствараюць даволі такі рэалістычны містыцызм, выбачайце, містычны рэалізм.
Нарэшце зорка польскай літаратуры прабілася на беларускія кніжныя паліцы. Прабілася ў перакладзе Марыны Шоды, якая тое самае колькі гадоў таму зрабіла з іранічным Паўлам Гюле (
Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Раман. Пераклад з ангельскае Павал Касцюкевіч.
Захапляльны сюжэт, насычаны сакавітымі дыялёгамі тэкст. Спалучэньне элемэнтаў навуковай фантастыкі (прыхадні з космасу, падарожжы ў часе) з рэальнымі падзеямі Другой Сусьветнае вайны (бамбардаваньне Дрэздэна амэрыканскай авіяцый) стварае той фірмовы кактэйль, якім заўсёды выслаўляўся клясык сусьветнае літаратуры Курт Вонэгут.
Мікаэль Ніемі. Папулярная музыка зь Вітулы. Раман. Пераклад са швэдзкай Вольгі Цьвіркі. Сэрыя «Кнігарня «Наша Ніва». 314 старонак.
Шведскі фін Мікаэль Ніемі сваімі расповядамі пра гарачае скандынаўскае падлеткаўство з неверагоднай колькасцю снегу і алкаголю разбудзіў у сэрцах беларускіх чытачоў гарачы водгук. Ну, вельмі жыццясцвярджальная кніга. Самая папулярная кніга 2010 г., адным словам.
Каментары