Грамадства66

Някляеў выкліканы ў суд для «ўстанаўлення дадатковых абмежаванняў»

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў выкліканы на 10.00 9 верасня ў суд Ленінскага раёна Мінска для «ўстанаўлення дадатковых абмежаванняў».

«Яны і так мяне абмежавалі ва ўсім, у чым маглі, але гэтага, відаць, мала, — заявіў палітык. — Не ведаю, чым і як яны збіраюцца абмежаваць мяне дадаткова: мабыць, паспрабуюць павязаць мяне па руках і па нагах, каб я нідзе ні з кім не мог сустракацца. Думаю, заўтрашняе судовае пасяджэнне пройдзе ў такім ключы».

Някляеў паведаміў, што ў яго ўжо ёсць адно папярэджанне пракуратуры за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання — паездку за мяжу. «Але, па-першае, гэта папярэджанне было вынесена яшчэ да таго, як прыгавор набыў моц, і я не лічу яго законным. Па-другое, я папулярна растлумачыў у пракуратуры, што акрамя абавязкаў па адбыванні пакарання ў мяне ёсць яшчэ і абавязкі перад людзьмі — перад тымі, хто працаваў у маёй камандзе, хто аддаў за мяне свой голас. Я не магу здрадзіць гэтым людзям. Я ўпэўнены, што я, калі сустракаюся з імі, раблю правільна. Вядома, у пракуратуры мы не знайшлі паразумення па гэтым пытанні», — сказаў Някляеў.

Экс-кандыдат у прэзідэнты не ведае, пра якія менавіта абмежаванні пойдзе гаворка ў судзе,
але, напрыклад, на хатні арышт ён пагаджацца не мае намеру. «На тое, каб у маім доме днём і ноччу гаспадарылі людзі са зброяй, каб пад вартай знаходзіўся не толькі я, але і мая жонка, я ніколі больш не пагаджуся. Хай лепш адправяць мяне ў турму», — заяўляе палітык.

20 мая суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Някляева вінаватым на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прыгаварыў палітыка да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на два гады. Някляеў павінен рэгулярна адзначацца ў міліцыі, вяртацца дамоў не пазней за 22.00, інфармаваць міліцыю пра свае паездкі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць