Грамадства

Беларусь пакуль не заключыла кантракту на пастаўку нафты ў лютым

Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас уручэньня дыплёмаў новым дактарам навук і прафэсарам выступіў з шэрагам заяў наконт беларуска‑расейскіх дачыненьняў. У прыватнасьці, ён паведаміў, што Беларусь пакуль не заключыла кантрактаў на пастаўку нафты ў лютым гэтага году.

Паводле А.Лукашэнкі, прычына таго, што кантрактаў на пастаўку нафты ў лютым няма, занадта высокі (вышэйшы за ўсясьветны) кошт сыравіны, прапанаваны расейскім бокам. Спадар Лукашэнка загадаў беларускай дэлегацыі, што вядзе перамовы аб пастаўках нафты ў лютым: кампаніі, якія будуць прапаноўваць завышаную цану на нафту, будуць абкладацца дадатковым мытам на транзыт празь беларускую тэрыторыю дзеля кампэнсацыі беларускіх страт.

Разам з тым, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што і расейскаму, і беларускаму кіраўніцтву трэба ахалануць, асэнсаваць апошнія падзеі і адмовіцца ад «нагнятаньня абстаноўкі ў тым кірунку, зь якога ня будзе выйсьця».

«Нам гэтая бойка не патрэбная, таму што мы слабыя», – прызнаўся спадар Лукашэнка. Аднак жа пры гэтым ён зноў абвінаваціў Расею ў ціску і жаданьні «прышпіліць Беларусь да сябе». А.Лукашэнка заявіў: калі Расея яшчэ раз паспрабуе ўдарыць Беларусь па балючых месцах, «мы таксама ведаем гэтыя балючыя месцы і ведаем, дзе ўдарыць».

Незалежны адмысловец у нафтавай галіне Тацяна Манёнак назвала заяву А. Лукашэнкі аб тым, што расейскія кампаніі прадаюць Беларусі нафту па цэнах, вышэйшых за ўсясьветныя, перабольшаньнем. У студзені нафта пастаўляецца ў Беларусь па 272 даляры за тону, што прыблізна на 100 даляраў таньней за ўсясьветны кошт. Хаця спадарыня Манёнак прызнае, што новыя ўмовы паставак значна горшыя за леташнія, аднак, на яе думку, у гэтым выпадку не выяўляецца палітычнага ціску Расеі: папросту нафтавыя кампаніі спрабуюць дамагчыся лепшых умоў для працы на беларускім рынку пасьля таго, як страцілі выгоды ад давальніцкай перапрацоўкі нафты ў Беларусі.

Манёнак: «Калі раней яны перапрацоўвалі нафту на беларускіх НПЗ і мелі прыбытак ад экспарту нафтапрадуктаў, то цяпер правілы гульні не дазваляюць гэтага рабіць. І я магу меркаваць, што яны, канечне ж, выгандлёўваюць умовы. Таму што цяпер ім невыгодна тут працаваць».

Паводле зьвестак Тацяны Манёнак, у студзені ні адна расейская нафтавая кампанія не пастаўляла на беларускія НПЗ для перапрацоўкі сваёй сыравіны на давальніцкіх умовах.

Манёнак: «Ідзе такі гандаль, такі сур’ёзны, жорсткі. І гэта справакавала беларускага прэзыдэнта на заяву: калі нейкія расейскія кампаніі ня будуць згодны пастаўляць на беларускі рынак нафту, то будуць перагледжаны ўмовы транспартыроўкі іх сыравіны празь беларускую тэрыторыю. Але гэта некарэктная заява, бо транспартыроўкай займаюцца ня нафтавыя фірмы, але адмысловая кампанія «Транснефть».

Каментары

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць