Здарэнні22

Да пошукаў 13-гадовай школьніцы ў Столінскім раёне падключылі поліграфолага і вадалазаў

Да вышуку 13-гадовай жыхаркі вёскі Лядзец Столінскага раёна, якая прапала ў навагоднюю ноч, падключаны вадалазы. Яны прыбылі ў вёску 7 студзеня і абследуюць найбліжэйшыя вадаёмы, паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька.

Паводле яго слоў, аператыўныя падраздзяленні МУС па даручэнні СК адпрацоўваюць версіі выкрадання дзіцяці. У населеным пункце працуе поліграфолаг. Правяраюцца ўсе, хто мае магчымае дачыненне да знікнення дзяўчынкі, а таксама тыя, хто можа мець якую-небудзь інфармацыю пра гэта.

***

Нагадаем, 13-гадовая жыхарка вёскі Лядзец Юлія Ляшук 1 студзеня прыкладна ў гадзіну ночы пайшла з дома ў мясцовы Дом культуры і не вярнулася. Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Працуе следча-аператыўная група з прадстаўнікоў СК і міліцыі. Праведзена некалькі дзясяткаў вобыскаў.

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы мужчына, аднак, як паказала экспертыза, кроў на яго адзенні не належыць дзяўчынцы. Таму 6 студзеня ён быў адпушчаны з ізалятара часовага ўтрымання. Нягледзячы на гэта, праваахоўныя органы працягваюць праверку і яго, і іншых асоб.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць