Меркаванні3434

Неўладкаванасць і малы заробак, або Чаму маладыя спецыялісты бягуць з вёскі

«Советская Белоруссія» ж тлумачыць дэфіцыт кадраў перакосамі ў сістэме адукацыі.

16 лютага ў «СБ» быў надрукаваны артыкул «Пастукалі не ў тыя дзверы». У ім вядзецца пра дэфіцыт спецыялістаў у сельскай мясцовасці — аграномаў, ветэрынараў, сацыяльных педагогаў.

Прычынай гэтаму — перакосы ў сістэме, мяркуе аўтар артыкулу. Маўляў, юрыстаў і эканамістаў шмат, а аграномаў і заатэхнікаў не хапае. Як і матэматыкаў з сацыяльнымі педагогамі ў Магілёўскай вобласці. Прыводзіцца статыстыка: каля 40% будучых студэнтаў абіраюць эканамічны профіль.

«Можа, прыйшоў час ВНУ падкарэктаваць набор на некаторыя спецыяльнасці? На адны — скараціць колькасць паступаючых. Выдзеліць льготы тым, хто хоча вучыцца, а галоўнае — працаваць у сельскай гаспадарцы»,
— прапануе аўтар артыкула.

«СБ» закранае важную праблему, аднак, як выглядае, называе не ўсе прычыны, чаму маладыя аграномы і ветэрынары не затрымліваюцца ў вёсцы пасля адпрацоўкі дыплома. А такіх, па звестках Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі (Горкі), каля паловы. Газета цытуе рэктара акадэміі, па словах якога ў свой час сельскагаспадарчую ВНУ палюбілі «дзеці асфальту» — гараджане. Якія вучацца добра, але не прыстасаваныя да цяжкай працы на зямлі. Але, як сведчыць сацыялагічнае апытанне студэнтаў усё той жа акадэміі,

пытанне, ці застануцца яны працаваць па месцы размеркавання далей, залежыць ад таго, ці задаволіць іх памер заробка, жыллё і кіраўнік.
Магчыма, гэта і ёсць ключавыя фактары, на якія ў першую чаргу варта звярнуць увагу, каб ліквідаваць дэфіцыт спецыялістаў.

Пра «дзяцей асфальту» ў інтэрв’ю «Белгазете» казаў і галоўны ветдоктар Талачынскага раёна Барыс Закрыжэўскі. Ён таксама кажа пра неабходнасць конкурсу і пільнага адбору, бо «на ветэрынараў ідуць да 80% гарадскіх жыхароў, не свядомых усёй спецыфікі, да таго ж большасць з іх — жанчыны, якім не заўсёды па сілах гэты праца». Пры гэтым ён падкрэслівае, што

на адток кадраў уплываюць не толькі несувымерна нізкія зарплаты, але і цяжкая фізнагрузка.

Пра тое, чаму з вёскі бягуць маладыя спецыялісты, карэспандэнту «НН» расказала супрацоўніца аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Брэстчыны, у якім яна адпрацоўвае дыплом. Яна ветэрынар з вышэйшай адукацыяй, перад гэтым атрымала адпаведную прафесію ў сярэднеспецыяльнай навучальнай установе.

«Першая і галоўная прычына такіх уцёкаў — непавага з боку кіраўніцтва. І не толькі да нас, маладых спецыялістаў, якія тут — фактычна ніхто, а абсалютна да ўсіх падначаленых».
Дзяўчына кажа, што ў яе на працы пануе поўная абыякавасць: звярнуцца па дапамогу ў цяжкую хвіліну няма да каго, бо спецыялістаў няма, а іншым да яе праблем няма справы. А праца і сапраўды надзвычай цяжкая.

Не задавальняе яе і памер заробку. «Нам абяцалі, што з пачатку года пачнём атрымліваць больш за мільён, але насамрэч заробак і да мільёна не дацягвае».

Побытавыя ўмовы таксама выклікаюць пытанні.

«Дом далі, так. Але на гэтым — усё. Паліва трэба нарыхтаваць самастойна і за свой кошт. Паспрабуем загаварыць пра гэта з начальнікам, а ён у адказ — гэта не наша праблема».

Дзяўчына цвёрда вырашыла з’ехаць з гэтай гаспадаркі пасля адпрацоўкі. Але прафесію кідаць не збіраецца, будзе шукаць лепшага месца. «Не для таго я атрымлівала вышэйшую адукацыю».

З каментароў на sb.by

Чаму не хапае спецыялістаў сельскай гаспадаркі? Ды таму, што ўся справа не ў спецыялістах, а ў матэрыяльнай базе сельскай гаспадаркі, якая вельмі далёкая ад дасканаласці ... Уявіце маладога спецыяліста, які прыехаў працаваць на сельгаспрадпрыемства. Скажам, ветэрынарам. Нагрузка на яго — 600 галоў буйной рагатай жывёлы. А гэта і прышчэпкі, і агляды. Але ён жа ў разрадзе галоўных спецыялістаў (пасля ветакадэміі). Яму акрамя быдла трэба займацца і абкосам фермаў, і жывёламі прыватных падворкаў, і сачыць за маладняком, і займацца здачай на мясакамбінат, і працай з медпрэпаратамі, і, акрамя таго, быць «адказным дзяжурным» у выходныя. Іншымі словамі, жыць як на фронце, не бачачы ні вольнага часу, ні сям'і ... Пра аплату нават і размова не ідзе. А па тэлевізары паказваюць святы горада, спартыўныя і іншыя, паказваюць адпачынак гараджан. А тут да ложка б дапаўзці. І хто ж пагодзіцца на такое жыццё? Толькі фанаты... А іх у наш час становіцца ўсё менш...

Каментары34

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць