Здарэнні22

З пачатку года ў ДТЗ па віне п'яных кіроўцаў загінуў 21 чалавек

З пачатку 2012 года па віне нецвярозых кіроўцаў на тэрыторыі Беларусі адбылося 78 дарожна-транспартных здарэнняў, якія забралі жыцці 21 і пакалечылі 95 чалавек. Каля 20% ДТЗ, у якіх вінаваты вадзіцелі, звязаны з ўжываннем алкаголю перад паездкай.
Такія звесткі абнародавала ўпраўленне ДАІ МУС.

«Заклапочанасць і абурэнне» Дзяржаўтаінспекцыі выклікае той факт, што, «нягледзячы на пастаяннае ўзмацненне адказнасці за кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення, усё яшчэ застаецца немалой колькасць вадзіцеляў, якія дазваляюць сабе сесці за руль, прыняўшы перад гэтым пэўную дозу спіртнога». За суткі супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць каля 100 такіх вадзіцеляў. У пятніцу і суботу гэтая лічба часта павялічваецца ўдвая.

Шматлікімі даследаваннямі даказана, што ваджэнне транспартнага сродку несумяшчальнае нават з самай лёгкай ступенню ап’янення.

У вадзіцеля губляецца адчуванне часу, пагаршаецца зрокава-прасторавае ўспрыяцце, памяншаецца мышачная сіла.
Зняважлівае стаўленне да небяспекі, празмерная самаўпэўненасць, неадэкватная ацэнка дарожнай абстаноўкі прыводзяць да таго, што нецвярозыя вадзіцелі часта перавышаюць устаноўленую хуткасць руху, не вытрымліваюць бяспечную дыстанцыю ў транспартным патоку, няправільна разлічваюць час, неабходны на выканенне манеўру. Язда суправаджаецца неапраўдана рэзкімі віражамі, паскарэннем або тармажэннем, якія і прыводзяць да дарожных здарэнняў.

У адпаведнасці з заканадаўствам за першы выпадак язды ў стане ап’янення без наступстваў або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прымяняецца пазбаўленне права на кіраванне ўсімі транспартнымі сродкамі на тры гады і накладаецца штраф ад 15 да 35 базавых велічынь, што на сёння складае ад 1 млн. 500 тыс. да 3 млн. 500 тыс. рублёў. За паўторную «п’яную язду» на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да адказнасці ўжо судом у адпаведнасці з Крымінальным кодэксам. У якасці пакарання прадугледжана пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца такім відам дзейнасці, як кіраванне транспартнымі сродкамі, на тэрмін да пяці гадоў са штрафам да 1.000 базавых велічынь, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, а ў некаторых выпадках абмежаваннем або пазбаўленнем волі да двух гадоў.

Але нават гэта, адзначаюць ва УДАІ МУС, не спыняе многіх аматараў выпіць. Так, з амаль 9 тыс. нецвярозых вадзіцеляў, затрыманых у краіне з пачатку 2012 года, каля 900 селі за руль транспартнага сродку нецвярозымі паўторна на працягу года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення. Значыць, практычна кожны 10-ы аматар выпіць і сесці за руль быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Але знаходзяцца тыя, хто і пасля прыгавору суда зноў затрымліваецца ў стане алкагольнага ап’янення за рулём аўтамабіля.

У сувязі з чым чарговы раз паўстала пытанне аб узмацненні адказнасці і аб увядзенні больш строгага пакарання для такіх непапраўных. У грамадскім асяроддзі ўжо склалася ўстойлівае меркаванне аб неабходнасці ўвядзення канфіскацыі транспартнага сродку ў правапарушальнікаў, якія затрымліваюцца за ваджэнне ў стане ап’янення паўторна. Гэтую меру цяпер актыўна абмяркоўваюць зацікаўленыя ведамствы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць