Грамадства

У Гомелі не дазволілі ўшанаваць памяць загінулых у метро

Афіцыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны тэракта ў мінскім метро, 11 красавіка ў Гомелі не праводзілася. Нешматлікія грамадскія і дэмакратычныя актывісты спрабавалі ўшанаваць памяць ахвяр выбуху.

Раніцай 11 красавіка кветкі да знака нулявога кіламетра на цэнтральнай плошчы Леніна, дзе год таму збіралася мясцовая моладзь, каб правесці аналагічную акцыю, прынеслі рэгіянальны лідар руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў і некалькі блогераў. Але неўзабаве кветкі былі выкінуты ў урну, а каля знака выстаўлены нарад спецназа. Міліцыянеры дзяжурылі тут прыкладна да 19.30, не дазваляючы праводзіць каля знака якія-небудзь акцыі. Таму лампады і запіску «У памяць пра ахвяр тэракта ў мінскім метро 11.04.2011. Памятаем. Смуткуем» група маладых людзей, якія назваліся проста гамяльчанамі, пакінулі каля Вечнага агню.

Літаральна праз дзве хвіліны пасля таго, як яны пайшлі, да помніка прыйшлі міліцыянеры. Неўзабаве ўсе лампады і запіска зніклі, каля Вечнага агню засталіся толькі кветкі.

Гомельскі каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін таксама паставіў лампаду каля Вечнага агню. «Па перыметры плошчы Леніна былі супрацоўнікі міліцыі і сур’ёзны стройны мужчына ў цывільным. Напэўна, бачачы іх, людзі баяліся рабіць актыўныя дзеянні. Таму было так няшмат кветак і свечак. І нават тыя, што былі, вельмі хутка прыбіралі, іх выкідвалі ў сметнік. Чаму — застаецца толькі здагадвацца. Як мінімум неадэкватная рэакцыя», — адзначыў Сляпухін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны22

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны22

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць