Культура22

Аднаўленне замка ў Нясвіжы і Купалаўскага тэатра каштуе каля 400 мільярдаў рублёў

На рэстаўрацыю замкавага ансамбля ў Нясвіжы зрасходавана каля 200 мільярдаў рублёў, такая ж сума будзе затрачана на рэканструкцыю будынка Купалаўскага тэатра ў Мінску. Аб гэтым 16 красавіка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін, паведаміў намеснік міністра культуры Віктар Кураш.

«Рэстаўрацыя Нясвіжскага замка стартавала ў 1997 годзе, але, так бы мовіць, актыўныя работы пачаліся з 2004 года. За гэты час на рэстаўрацыю патрачана крыху больш чым 200 мільярдаў рублёў. Фактычна замак ужо адкрыты для наведвальнікаў. Пакуль нельга трапіць толькі ў цэнтральную палацавую частку. У гэты час ідзе фарміраванне экспазіцыі», — сказаў Кураш.

Нагадаем, на мінулым тыдні міністр культуры Павел Латушка анансаваў адкрыццё замка ў чэрвені гэтага года.

На прэс-канферэнцыі былі названыя арыенціровачныя тэрміны заканчэння рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Работы былі пачатыя ў кастрычніку 2011 года, іх завяршэнне запланавана на снежань 2012 года. Паводле слоў Кураша, рэканструкцыя ідзе ў адпаведнасці з графікамі.

Гаворачы пра помнікі і гістарычныя мясціны Беларусі ў цэлым, намеснік міністра адзначыў, што цяпер спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны налічвае 5.425 аб'ектаў.

Ён падкрэсліў, што адным з асноўных праектаў на найбліжэйшыя гады з'яўляецца праграма «Замкі Беларусі». У адпаведнасці з ёю да 2018 года плануецца правесці работы на 38 аб'ектах. А на гэты год, паводле слоў Кураша, рэстаўрацыйныя работы на 393 мільярды рублёў запланаваны на 13 аб'ектах. «Гэта своеасаблівы рэкорд, лічба вельмі вялікая. Работы будуць весціся на чатырох рэспубліканскіх аб'ектах і дзевяці аб'ектах камунальнай формы ўласнасці», — сказаў намеснік міністра.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску23

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць