Літаратура

Роўлінг піша энцыклапедыю пра чароўны свет Гары Потэра

Аўтар казак пра Гары Потэра і яго сяброў Джоан Роўлінг, якая завяршыла магічную эпапею на сёмай кнізе, працуе над стварэннем энцыклапедыі пра яе чароўны свет. Усе здабытыя з продажаў сродкі 46-гадовая Роўлінг абяцае аддаць на дабрачыннасць.

Пра свае планы яна абвясціла на афіцыйным сайце «патэрыяны» Pottermore.

Чатыры гады таму Роўлінг сумесна з кампаніяй Warner Bros., што экранізавала раман пра Гары Потэра, падалі пазоў супраць незалежнага амерыканскага выдавецтва RDR Books, якое планавала выпусціць энцыклапедыю «Лексікон Гары Потэра».

Цяпер брытанская пісьменніца збіраецца зрабіць такую энцыклапедыю самастойна. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце, кніга адкажа на частыя пытанні пра свет, дзе жывуць чараўнікі, і развее «чуткі».

«Я абяцала вам энцыклапедыю пра свет Гары, і я пачала над ёй працаваць», — напісала Роўлінг на сайце Pottermore, які штодня наведваюць мільёны фанатаў.

Гісторыя пра Гары Потэра, над якой Роўлінг працавала з пачатку 1990-х, перакладзеная на 65 моваў. Раман пра чараўніка зрабіўся камерцыйна выгадным праектам: на 2008 год у свеце было прададзена больш за 400 млн копій кніг. Мільёны даляраў выдавецтву і самой Роўлінг прынесла франшыза: з 2000-х гадоў Warner Bros. пачала працаваць над экранізацыяй першай часткі эпапеі — «Гары Потэр і філасофскі камень», зборы ад кінапракату якой прынеслі амаль $1 млрд.

Саму Роўлінг патэрыяна зрабіла самай багатай пісьменніцай Вялікабрытаніі. У 2007 годзе часопіс Forbes ацэньваў яе капітал у $1 млрд.

Каментары

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць