Здароўе22

Мінздароўя: Гарманальныя кантрацэптывы павінен выпісваць доктар, а не суседка

Міністэрства аховы здароўя абнавіла пералік лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца без рэцэпта доктара.

У лік безрэцэптурных не ўвайшлі гарманальныя кантрацэптывы, паведаміла начальнік аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан на прэс-канферэнцыі ў Мінску 17 красавіка. Паводле яе слоў, гарманальныя кантрацэптывы павінен выпісваць урач, а не суседка ці сяброўка. Кожная жанчына ўнікальная, і ёй трэба падбіраць гарманальны кантрацэптыў індывідуальна, падкрэсліла Богдан.

Яна паведаміла, што ўрач можа выпісваць кантрацэптывы на перыяд да шасці месяцаў. Такім чынам, сказала яна, жанчыны мінімум два разы на год будуць аглядацца ўрачом-гінеколагам, каб правільна падбіраць кантрацэпцыю і клапаціцца пра сваё здароўе. Богдан таксама адзначыла, што далёка не ўсе жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту карыстаюцца аральнымі кантрацэптывамі для прафілактыкі непажаданай цяжарнасці. Яна звярнула ўвагу на тое, што, напрыклад, унутрыматачныя спіралі, якія досыць папулярныя сярод беларускіх жанчын як сродак кантрацэпцыі, будуць прадавацца без рэцэптаў.

Галоўны пазаштатны клінічны фармаколаг Міністэрства аховы здароўя Ларыса Гаўрыленка падкрэсліла, што гарманальныя кантрацэптывы «ўмешваюцца ў вельмі тонкую структурную арганізацыю ў арганізме жанчын». Гэтыя лекавыя сродкі могуць выклікаць шэраг ускладненняў, напрыклад тромбаэмбалічныя. Таксама існуе рызыка атлусцення, дэпрэсіі, матачных крывацёкаў, анкалагічных захворванняў, у прыватнасці рака малочнай залозы.

Гаўрыленка адзначыла, што паводле інструкцый да гарманальных кантрацэптываў, якія, як правіла, вырабляюцца ў краінах ЕС, яны з’яўляюцца прэпаратамі, якія адпускаюцца па рэцэпце ўрача.

Гэта норма, якая не падвяргаецца сумненню, сказала яна.
Такім чынам, каб «падтрымліваць адпаведны ўзровень здароўя жанчын, павінен быць індывідуальны падыход да выбару гарманальнага кантрацэптыва, кантроль стану здароўя, пераноснасці пры яго прыёме». Гэта цывілізаваны падыход, падкрэсліла спецыяліст.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць