Усяго патроху55

Беларускія санаторыі па цане Грэцыі і Эміратаў

500 даляраў — мінімум, каб атрымаць адпачынак?

Беларусаў запрашаюць у Шры-Ланку і В’етнам, а вось пуцёўкі ў айчынныя санаторыі ўжо закончыліся. У Мінску прайшла выстава «Адпачынак-2012».

Папулярная экзотыка

Пасля крызіснага 2011, калі многія беларусы былі вымушаныя адмовіцца ад замежнага адпачынку, турыстычны рынак вяртаецца на ранейшыя абароты. Аператары спадзяюцца, што нашы суайчыннікі сабралі дастаткова грошай, каб дазволіць сабе адпачынак класа люкс. Таму сярод новых кірункаў — спрэс экзатычныя краіны.

Напрыклад, беларускія турфірмы будуць вазіць людзей у В’етнам і Камбоджу (каля $2000 на 14 дзён). Набіраюць папулярнасць і іншыя азіяцкія краіны — Шры-Ланка ($1800 на 11 дзён), Кітай (ад $1300 за тыдзень адпачынку). У кожным з прыведзеных варыянтаў прадугледжваецца вылет з Мінска.

Грэцыя і ААЭ становяцца бюджэтным варыянтам

Што да традыцыйных кірункаў адпачынку — Украіна, Турцыя, Егіпет, — то канкурэнцыю ім пачынаюць складаць Грэцыя і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Тыдзень адпачынку ў Грэцыі можна замовіць за $700—800. Эміраты каштуюць крыху даражэй — каля $1000 (пяцізоркавы гатэль).
Калі ж пагадзіцца на трохзоркавы гатэль і муніцыпальны пляж, цану адпачынку можна зменшыць у паўтара-два разы. Прыблізна столькі ж плацяць і турысты, якія ляцяць па правераных кірунках у Турцыю ці Егіпет.

Недаступныя санаторыі

Тым часам адпачынак у Беларусі, па змоўчанні не такі дарагі, становіцца для беларусаў усё больш недаступным. Санаторыі «акупуюць» расейцы, і знайсці ў красавіку пуцёўку ўжо нерэальна. Шанец атрымалі тыя, хто пачаў клапаціцца пра летні адпачынак яшчэ ў снежні…

Зрэшты, і цэны кусаюцца.

Напрыклад, у чэрвені за 12 дзён (стандартны курс лячэння) у папулярным санаторыі «Радон» на Дзятлаўшчыне давядзецца заплаціць… $500!
Гэта адзін з самых папулярных санаторыяў, які прапануе гразелячэнне. Найбліжэйшая свабодная дата — 23 верасня.

Санаторый «Юнацтва» на беразе Мінскага мора за тыя ж 12 дзён просіць $550. Прычым грама-дзяне іншых краін плацяць яшчэ больш. Найбліжэйшая дата заезду — 28 жніўня.

Дарэчы, падаражэлі і летнікі. Калі летась сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складаў прыкладна 800 тыс. рублёў, то сёлета ён дасягне арыенціровачна 1,5 мільёна рублёў. Пры гэтым дзяржава і так даціруе каля 40% ад кошту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць