Грамадства66

Альшанскіх фермераў не пусцілі да Лукашэнкі

Падчас візіту на Століншчыну заснавальнікаў першых гурковых фермаў закрылі пад аховай у кавярні за 50 метраў ад месца, дзе сеў верталёт.

Пра гэта аспавёў кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Альшаны» Іван Грыб:

«Нам не далі з прэзідэнтам пагутарыць. Не далі мясцовыя ўлады, бо баяліся, што фермеры будуць зямлю для сябе прасіць… Нас падманулі. Настолькі падманулі, што аж шкада. З

авязлі на наш рынак. Загадалі плакаты прыбраць. Увогуле ўсё прыбраць. А пасля завялі ў кафэ там, побач. І кажуць: як прэзідэнт прыляціць, мы вас паклічам. Паставілі пяць ахоўнікаў ля дзвярэй. І ўсё. Прэзідэнт сеў, пачалася сустрэча. А мы, як дурні, чакаем. Чакаем, што паклічуць нас, бо не хочам ісці нахрапам».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведаў Альшаны (неафіцыйную гурковую сталіцу Беларусі) 13 красавіка. Па словах Івана Грыба, ён меўся распавесці кіраўніку краіны пра некалькі «мёртвых» калгасаў, якія неэфектыўна карыстаюцца зямлёй вакол Альшанаў.

Фермер сапраўды збіраўся прасіць, каб гэтую зямлю перадалі ў прыватную ўласнасць.

Таксама Іван Грыб кажа пра бессэнсоўнасць заснавання ў Альшанах лагістычнага цэнтра для продажу гуркоў. Фермер упэўнены, што ў вёсцы трэба пасадзіць яблыневыя сады, каб перахапіць расійскі рынак у польскіх вытворцаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць