Грамадства2525

Студэнта зачынілі ў дэканаце і вербавалі

Супрацоўнікі ў цывільным спрабавалі завербаваць актывіста кампаніі «Ежа замест бомбаў».

Да актывіста кампаніі «Ежа замест бомбаў», затрыманага падчас акцыі па раздачы ежы каля станцыі метро «Усход» у Менску 15 студзеня, супрацоўнікі КДБ прыйшлі па месцы вучобы (Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт – БНТУ) і прапаноўвалі супрацоўніцтва. Імя актывіста мы не падаем у інтарэсах ягонай бяспекі.

Размова з супрацоўнікамі КДБ адбывалася ў дэканаце ўніверсітэта 13 лютага. Папярэдне намеснік дэкана факультэту БНТУ, на пятым курсе якога навучаецца актывіст, патэлефанаваў яму і папрасіў прыйсці ў дэканат, каб напісаць тлумачальную з той нагоды, што яго затрымлівала міліцыя. Намеснік дэкана сказаў студэнту, што гэта – «простая фармальнасць».

Калі актывіст прыйшоў у дэканат, там былі 2 невядомыя чалавекі ў цывільным. Намеснік дэкана пакінуў студэнта разам з імі пісаць тлумачальную. Асобы ў цывільным пачалі задаваць хлопцу пытанні, датычныя ягонай грамадзянскай актыўнасці. Прадставіцца яны адмовіліся, толькі далі зразумець, што працуюць у Камітэце дзяржаўнай бяспекі.

Падчас размовы 5-курсніку БНТУ пагражалі праблемамі з войскам ды размеркаваннем.

Адмовіўшыся гутарыць з невядомымі асобамі, малады чалавек накіраваўся да дзвярэй кабінету, але яны апынуліся зачыненыя. Пасля шэрагу пытанняў, на якія актывіст адмовіўся даваць адказы, дзверы звонку адчыніў намеснік дэкана і адпусціў яго.

Паўторна цікавасьць да актывіста ўзнікла пасля затрымання падчас канцэрту «Ежа замест бомбаў» 24 сакавіка ў клубе «Ё-маё»,
што знаходзіцца ў будынку Палацу культуры МТЗ. Цягам наступнага тыдня, з 26 па 31 сакавіка, супрацоўнікі КДБ спрабавалі паўплываць на актывіста праз бацьку,
але той заявіў, што сын не будзе супрацоўнічаць нават пад пагрозай выключэння з універсітэта.

29 сакавіка студэнт напісаў тлумачальную з нагоды новага затрымання. Крыху пазней намеснік дэкана запатрабаваў у актывіста напісаць паперу аб тым, што ён «не будзе ўдзельнічаць у палітыцы і грамадскай дзейнасці». Аднак пазней заявіў, што неабходнасць у напісанні такой паперы зніклі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы24

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць