Улада

Імпарт віна з Малдовы адновіцца

Беларусь і Малдова мяркуюць стварыць сумеснае прадпрыемства для ажыццяўлення паставак вінаматэрыялаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам».

У пачатку наступнага тыдня ў Малдове пройдзе чарговы этап перагавораў па гэтаму пытанню. На іх прадугледжваецца абмеркаваць умовы стварэння СП.

У цэлым канцэрн пацвердзіў сваю зацікаўленасць у стварэнні такой структуры. З беларускага боку яе заснавальнікам можа выступіць Гандлёвы дом «Белдзяржхарчпрам».

Нагадаем, што пастаўкі вінаматэрыялаў у Беларусь з Малдовы значна скараціліся ў бягучым годзе ў сувязі са змяненнем у Малдове парадку экспарту такой прадукцыі.

Як паведамілі ў «Белдзяржхарчпраме», цяпер вінаробныя прадпрыемствы краіны забяспечаны вінаматэрыяламі. У невялікіх аб’ёмах сыравіна паступае з Малдовы, таксама іншых краін, у прыватнасці, Румыніі, Расіі, Македоніі. «Сумарна ёсць запасаў больш як на месяц работы», — сказалі спецыялісты.

У канцэрне падкрэслілі таксама, што дэфіцыту айчыннага вінаграднага віна ў рэспубліцы цяпер няма.

Адзначым, што ёмістасць рынку вінаграднага віна Беларусі ацэньваецца прыблізна ў 6,5 млн. дал. У рамках праграмы развіцця другаснага вінаробства ў рэспубліцы ў 2007 годзе ў параўнанні з 2006 годам квота на імпарт вінаградных вінаматэрыялаў павялічана ў 1,2 раза да 5,4 млн. дал. Квота на вытворчасць вінаградных він вырасла на 7,6 працэнта да 4,4 млн. дал. Нараўне з гэтым квота на імпарт вінаградных він была ўстаноўлена на ўзроўні 800 тыс. дал і зменшана ў параўнанні з 2006 годам у 2,3 раза.

У 2006 годзе, паводле даных Аграпрамысловага агенцтва «Малдова‑він», Беларусь імпартавала з Малдовы вінаробнай прадукцыі на суму $36 млн., у тым ліку бутыляваных він 1 млн. 175,7 тыс. дал на $16,5 млн., віна налівам (вінаматэрыялаў) — 2 млн. 137,9 тыс. дал на $16,26 млн.‑

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць