Літаратура33

Мумій Троль, Катул і Жадан

«ПрайдзіСвет» абраў найлепшых перакладчыкаў.

Здаецца, самі «прайдзісветаўцы» не звярталі ўвагі на тое, што назва іх інтэрнэт-часопіса на англійскую мову найлепш перакладаецца як Rolling Stone. Тым не менш,

«ПрайдзіСвет» стаў для беларускамоўнага асяроддзя такім сабе «Ролінг Стоўнам» у галіне перакладной літаратуры. Дзе яшчэ можна ўбачыць адначасова пераклады Жадана, Хармса, По, Конан Дойла і прамову Мялешкі на трасянцы?
Калі б «ПрайдзіСвета» не было, яго варта было б выдумаць.

Але проста напаўняць сеціва перакладамі — нецікава, і каб разнастаіць не толькі літаратурнае, але і рэальнае жыццё сваіх чытачоў, «прайдзісветы» прыдумалі штогод абіраць найлепшага перакладчыка ў трох намінацыях: найлепшыя пераклад прозы, найлепшы пераклад паэзіі, а таксама найлепшы з перакладчыкаў-«прайдзісветаў» за год.

Тыя, хто сёння завітаў у кнігарню «логвінаЎ», даведаліся першымі, хто з перакладчыкаў-2011 цяпер можа лічыцца найлепшым, і якую кнігу можна выкарыстоўваць у якасці ўзору якаснага перакладу на беларускую мову.

Спачатку ўшануем пераможцаў:

Празаічны пераклад — Алеся Башарымава за кнігу Туве Янсан «Капялюш чарадзея».

Паэтычны пераклад — Марыя Мартысевіч за перакладныя вершы з кнігі «Амбасада» і пераклады Веніяміна Блажэннага.

«Прайдзісветам» года стаў Антон Францішак Брыль за пераклады паэзіі з лаціны і польскай.

Не ўсе тыя, хто трапіў у шорт-ліст конкурса, змаглі прысутнічаць на імпрэзе — Сяргея Шупу паказалі гледачам на відэа, Вальжына Морт рыхтуецца да паэтычнага фэсту ў Лондане, які пройдзе адначасова з Алімпіядай, а Антон Францішак Брыль (відаць, самы ўшанаваны сёлета паэт і перакладчык) зараз знаходзіцца ў Цюрыху.

Затое, два з трох пераможцаў на імпрэзу трапілі і зачыталі «пераможныя» пераклады: Марыя Мартысевіч — «Перавагі акупацыйнага рэжыму» Жадана, а Алеся Башарымава — урывак з «Капелюша» Янсен.

Як і летась, імя пераможцы ў галіне прозы абвяшчаў Аляксандр Фядута, які сёлета з’явіўся у кнігарні ў вобразе мумій троля, і выканаў песню ўласнага сачынення на мелодыю «Вы шуміце, бярозы».

Трэба заўважыць, што выбар у журы быў насамрэч цяжкім — складана не ўганараваь Сяргея Шупу за бліскучы пераклад «Сараеўскага Мальбара» Міленкі Ергавіча, ці Ігара Скрыпку з Купалаўскага тэатра за пераклад п’есы Ежы Шаняўскага і паэзіі Юльяна Тувіма.

Тым не менш, шкада, што шорт-лісты конкурса апынуліся насамрэч «шорт» -- то бок перакладаў у Беларусі пакуль яшчэ няшмат. Тым не менш Андрэй Хадановіч паабяцаў да канца года перакласці зборнік паэзіі Рышарда Крыніцкага, а Марыя Мартысевіч — «Я абслугоўваў англійскага караля» Багуміла Грабала. Будзем чакаць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць