Гісторыя1111

Мітрапаліт Філарэт: Святары ў вайну былі між молатам і кавадлам

На канферэнцыі, прысвечанай Другой сусветнай вайны, уладыка Філарэт цытаваў кнігу архіепіскапа Афанасія (Мартаса).

У маі ў Мінску прайшла навуковая канферэнцыя «Цывільнае насельніцтва ў вайне». Форум адбыўся на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, піша church.by.

Кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Філарэт падзяліўся думкамі пра лёс беларускага духавенства падчас нямецкай акупацыі, якое апынулася паміж нямецкімі акупантамі і савецкімі партызанамі.

«Аб становішчы свяшчэннаслужыцеляў у гэты перыяд, — сказаў уладыка, -- можна даведацца са слоў відавочцы і ўдзельніка падзей часоў акупацыі — архіепіскапа Афанасія (Мартаса).
Ён паведамляе нам: «Становішча беларускага духавенства, асабліва ў вёсках, было надзвычай цяжкім. З аднаго боку — партызаны, якія смела хадзілі па вёсках і рабавалі насельніцтва і духавенства, з другога боку — нямецкая жандармерыя і падраздзяленні СД, якія вялі барацьбу з партызанамі і сурова распраўляліся з усімі, у каго партызаны бывалі».

Але затым мітрапаліт падрабязна спыніўся на рэпрэсіях супраць духавенства з боку немцаў, у тым ліку і супраць тых святароў, хто адкрыта дапамагаў партызанам.

«Беларускі народ у пераважнай сваёй большасці не прыняў акупацыйную ўладу, якая несла чужы яму „новы парадак“ і якая займела дзёркасць прызнаць сваім сцягам язычнічкую свастыку замест Крыжа Хрыстовага.
І беларускае духавенства засталося са сваім народам. Нараўне з пастырскім служэннем духавенства ў Прастола Божага пра гэта можа сведчыць і яго малітоўная, маральная і матэрыяльная падтрымка народнага супраціву акупантам. Формы яе былі розныя: забеспячэнне прадуктамі харчавання, медыкаментамі, прадастаўленне прытулку партызанам, іх лячэнне; ўтойванне моладзі ад згону ў Нямеччыну; дапамогу і ўтойванне ваеннапалонных; выдача даведак аб добранадзейнасці і г.д».

Каментары11

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць