Грамадства88

ААН увяла пасаду спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі

Катаванні людзей і палітвязні будуць у фокусе ягонай увагі.

Савет ААН па правах чалавека прагаласаваў за ўвядзенне мандата спецдакладчыка па Беларусі. За такое рашэнне выступілі 22 краіны, супраць — 5, устрымаліся — 20
.

У рэзалюцыі па Беларусі, прынятай 5 ліпеня на сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе, утрымліваецца заклік да беларускіх уладаў «неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітзняволеных», правесці «поўнае і транспарэнтнае расследаванне ўсіх паведамленняў аб прымяненні катаванняў і негуманным абыходжанні з палітзняволенымі», «неадкладна спыніць практыку адміністрацыйных затрыманняў прадстаўнікоў апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, журналістаў і праваабаронцаў і не перашкаджаць іх свабоднаму перамяшчэнню, у тым ліку выездам за межы краіны».

Дакумент заклікае афіцыйны Мінск выканаць усе рэкамендацыі, што ўтрымліваюцца ў дакладзе вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб сітуацыі ў Беларусі, які быў прадстаўлены падчас сесіі.

Рэзалюцыя таксама ўтрымлівае заклік да беларускага ўрада аб паўнацэнным супрацоўніцтве са спецдакладчыкам, прадастаўленні яму ўсёй неабходнай інфармацыі і магчымасцяў наведаць краіну.

Нагадаем, 27–28 чэрвеня на сесіі Савета ААН па правах чалавека быў прадстаўлены даклад вярхоўнага камісара Наві Пілэй аб сітуацыі ў Беларусі, які закранаў перыяд са снежня 2010 года па сакавік гэтага.

На сённяшнім пасяджэнні савета рэзалюцыю па Беларусі ад імя Еўрасаюза і дзяржаў, што яе падтрымалі, прадставіў Кіпр, які з 1 ліпеня старшынствуе ў ЕС. Прадстаўнік гэтай краіны падкрэсліў, што пагаршэнне сітуацыі і парушэнні правоў чалавека прадоўжыліся ў Беларусі і пасля закранутага ў дакладзе камісара перыяду. Ён таксама заявіў, што ЕС заклапочаны прымяненнем смяротнай кары ў Беларусі і заклікае да ўвядзення мараторыя на гэты від пакарання.

У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў нагадаў, што мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі ўжо існаваў, але Савет па правах чалавека скасаваў яго ў 2007 годзе.
«Гэтае рашэнне было абсалютна лагічным. Спецдакладчык прадэманстраваў сваю няслушнасць, нацэленасць на распальванне канфрантацыі ўнутры нашай краіны, гвалтоўную змену ўлады, зневажальна характарызаваў беларускі народ як такі, што не мае нацыянальнай ідэнтычнасці», — заявіў Хвастоў, гаворачы пра дзейнасць Адрыяна Севярына.

«Сёння тая ж група дзяржаў спрабуе зноў навязаць мандат спецдакладчыка Беларусі і міжнароднай супольнасці, — заявіў Хвастоў. — Матывы гэтай ініцыятывы Еўрасаюза ніякім чынам не звязаныя з правамі чалавека. ЕС такім чынам прасоўвае ў савеце свой палітычны парадак дня і прымушае вярхоўнага камісара дзейнічаць у гэтых мэтах. Галоўная задача, якую ставіць ЕС перад гэтым мандатам, — гэта мэтанакіраваная антыўрадавая дзейнасць у Беларусі пад прыкрыццём ААН».

Хвастоў асабліва падкрэсліў, што Беларусь не прызнае мандат спецдакладчыка і не будзе з ім узаемадзейнічаць. «Але мы прызнаем неабходнасць міжнародных механізмаў назірання за становішчам спраў у галіне правоў чалавека ў свеце. Мы будзем супрацоўнічаць з тымі з іх, якія працуюць аб`ектыўна, невыбіральна і спавядаюць універсальныя каштоўнасці і падыходы, ужо закладзеныя ва Універсальным перыядычным аглядзе», — сказаў ён.

Каментары8

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць