Грамадства22

Лукашэнка пашкадаваў Сірыю Асада

У Беларусі няма геапалітычных амбіцый, але яна павінна адстойваць нацыянальныя інтарэсы і ўмацоўваць ваенную бяспеку.
Пра гэта, як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 ліпеня на прыёме выпускнікоў ваенных навучальных устаноў Беларусі і Расіі. «Для гэтага ў Беларусі і створана сучасная армія», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка адзначыў, што штогадовыя прыёмы выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў Беларусі і Расіі сталі добрай традыцыяй, паколькі праводзяцца ў пачатку ліпеня, калі беларускі народ святкуе Дзень Незалежнасці. «У гэтыя дні мы ўспамінаем подзвіг салдат і афіцэраў брацкіх савецкіх народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта яны, прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, ваявалі плячом да пляча і абаранілі свабоду, дабрабыт і мірнае неба над нашай рэспублікай», — падкрэсліў ён.

Ён адзначыў, што сёння як ніколі актуальныя каштоўнасці, завешчаныя пакаленнем пераможцаў. «Бо нават да другога дзесяцігоддзя XXI стагоддзя чалавецтва не здолела выпрацаваць надзейныя механізмы забеспячэння бяспекі ў свеце, — адзначыў Лукашэнка. —

Палітыкі сусветных звышдзяржаў усё яшчэ спрабуюць размаўляць з дзяржавамі, якія не паддаюцца іх уплыву, на мове сілы. Пра гэта красамоўна сведчаць падзеі ў Іраку, Егіпце, Лівіі, становішча вакол Ірана і Сірыі».

Лукашэнка акцэнтаваў увагу на важнасці ўмацавання ваеннай бяспекі Беларусі. Ён падкрэсліў: «Мы змаглі забяспечыць высокі маральны дух і прафесіяналізм асабовага складу беларускага войска». Звяртаючыся да выпускнікоў ваенных ВНУ, ён сказаў: «З заўтрашняга дня вы возьмеце на сябе адказнасць за стан і развіццё Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў. Вам неабходна штодня вырашаць складаныя задачы падтрымання баявой гатоўнасці і аснашчанасці войскаў. Аднак прыярытэтным кірункам працы павінна стаць умацаванне пачуцця патрыятызму ваеннаслужачых і найперш салдат. Для гэтага ў кожнага з вас ёсць усе неабходныя якасці, вопыт службы і самая добрая сучасная адукацыя».

На прыёме Аляксандр Лукашэнка ўручыў падзячныя лісты прэзідэнта Беларусі выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі. Гэтых узнагарод ваеннаслужачыя Узброеных сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях удастоеныя за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку.

Прэзідэнт Беларусі ўручыў таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу сілавых структур. У прыватнасці, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена кіраўніку МУС Ігару Шуневічу, чарговыя вайсковыя званні генерал-маёра — Ігару Матрашылу, Аляксандру Вальфовічу, Андрэю Некрашэвічу, Уладзіміру Майсеенку. Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу прысвоена Юрыю Брыткову, класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа прысвоены Аляксандру Архіпаву.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць