Усяго патроху44

Адмовіцца ад адключэння летам гарачай вады немагчыма, але можна скарачаць тэрміны

Адмовіцца ад двухтыднёвага адключэння летам гарачага водазабеспячэння немагчыма, але можна скарачаць тэрміны, заявіў 10 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.

Як ён растлумачыў, «адключэнне гарачага водазабеспячэння звязана з неабходнасцю правядзення выпрабаванняў абсталявання і цепласетак». «Цеплавая сетка перад правядзеннем выпрабаванняў павінна астыць на працягу прыкладна сутак. Потым праводзіцца выпрабаванне павышаным ціскам. Калі яно паспяховае, то можна прадоўжыць цеплазабеспячэнне спажыўцоў. Як правіла, выпрабаванні выяўляюць скрытыя дэфекты ў трубаправодах, на ўхіленне якіх таксама патрабуецца час», — сказаў чыноўнік.

«Каб пазбегнуць адключэння гарачай вады на два тыдні, варыянт ёсць толькі адзін, які патрабуе змяніць сістэму цеплазабеспячэння населенага пункта з магчымасцю пераключэння на іншую крыніцу ці іншую цепламагістраль.
Гэта даволі затратнае мерапрыемства», — сказаў намеснік міністра.

Ён таксама адзначыў: «Чым больш мы заменім зношаных сетак, тым будзе меншы тэрмін адключэння. Акрамя гэтага, скарачэнню тэрмінаў можа спрыяць прымяненне сучасных матэрыялаў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы24

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць