У іх «Міцубісі Галант» урэзаліся зладзеі на скрадзеным «Нісане Максіма».
У сераду раніцай, 1 жніўня на шостым кіламетры аўтадарогі Прыгорск-Сорск у Хакасіі (Расія, Сібір) двое маладых мужчын у «Нісане Максіма» на велізарнай хуткасці ўрэзаліся ў «Міцубісі Галант».
У «Галанце» маладыя, іх сябар і сястра маладога ехалі ў рэгіянальны цэнтр Абакан на закупы да вяселля, прызнчанага на бліжэйшыя выходныя.
21-гадовая Кацярына Снобкіна і 21-гадовы Мікалай Макараў і іх супольны сябар 24-гадовы Дзяніс Ізгагін загінулі на месцы. Сястра жаніха, 38-гадовая Таццяна Макарава атрымала найцяжкія траўмы. Дактары змагаюцца за яе жыццё.
Як паведамляецца, двое хлопцаў угналі «Нісан Максіму» раніцай таго ж дня.
Зладзеі атрымалі толькі нязначныя пераломы і ўдары. Іх стан медыкі ацэньваюць як стабільны.
Каментары