Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу не дапусціць правакацый на парламенцкіх выбарах у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 2 жніўня на нарадзе па пытанню ўдасканалення дзейнасці органаў пракуратуры, паведамілі ў яго
«Мы перакананы, што маючая адбыцца палітычная кампанія, да якой мы ідзём (а нам спакойна жыць не дадуць, выпадак будзе выкарыстаны для таго, каб неяк тарпедаваць нашу дзяржаву чарговы раз), пройдзе дастойна і пад вашым пільным непасрэдным наглядам», — адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных на нарадзе.
«Ваша задача — забяспечыць законнасць у час перадвыбарнай кампаніі, непасрэдна ў час галасавання і пасля яго. Неабходна скаардынаваць работу так, каб сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі, Цэнтрвыбаркамам аператыўна выяўляць і неадкладна рэагаваць на любыя парушэнні. Пры гэтым ні ў якім выпадку не дапускаючы правакацыйных сітуацый», — сказаў Лукашэнка.
Каментары