Улада1919

Лукашэнка: Нашто ўтрымліваць старыя ўзбраенні, якія не могуць быць выкарыстаны ў сучаснай вайне?

Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада прыняў з дакладам міністра абароны Юрыя Жадобіна.

«Мы дамовіліся аб тым, што нам трэба яшчэ раз паглядзець на нашу армію і прыняць рашэнне ў напрамку яе, можа, не мадэрнізацыі, а ўдасканалення, каб мы не пайшлі не тым шляхам (таму што гэта вялікія затраты), а стваралі армію адпаведна тым выклікам, якія сёння існуюць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Напрыклад, навошта нам утрымліваць або закупляць старыя ўзбраенні, калі ў сучаснай вайне яны не могуць быць выкарыстаны. Тое ж самае магу сказаць і па колькасці, і па персаналіях, і па структуры Узброеных Сіл».

«Таму мы прынялі рашэнне, што збяруцца разумныя людзі, у нас іх дастаткова ў арміі, і з улікам апошніх падзей у розных рэгіёнах свету мы яшчэ раз паглядзім на нашы Узброеныя Сілы. Гэта — галоўнае пытанне», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў далажыць аб выніках работы па навядзенню парадку ў гарнізонах і часцях:

«Мы ведаем, якія гарнізоны і часці нам будуць патрэбны, і мы там павінны навесці добры парадак па захоўванні тэхнікі, па раскватараванні асабовага складу і гэтак далей.
Гэта таксама вельмі важнае пытанне. Ведаю, што вы над ім працавалі. Як ідуць цяпер справы, і якія работы яшчэ засталіся?»

Юрый Жадобін паведаміў аб выніках чарговага 2011/2012 навучальнага года, што завяршыўся ва Узброеных Сілах, асноўных мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. На працягу года было праведзена больш за 350 такіх мерапрыемстваў рознага маштабу.

Лукашэнку таксама было паведамлена аб падрыхтоўцы авіяцыі.

«Мы ўпершыню ў падрыхтоўцы лётчыкаў дасягнулі сярэдняга ўзроўню налёту 77 гадзін. У мінулым годзе было 66 гадзін, а папярэднія гады каля 30 гадзін. Лічу, што гэта даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых пілотаў», — адзначыў міністр.

Акрамя таго, Юрый Жадобін далажыў аб стане тэхнікі і ўзбраення, прымаемых мерах па падтрыманню ўсіх узораў тэхнікі ў стане боегатоўнасці, мерапрыемствах па аптымізацыі Узброеных Сіл, аб выкананні даручэнняў прэзідэнта па павышэнні грашовага забеспячэння асабовага складу, вырашэнні жыллёвых пытанняў.

«Мы ў гэтым годзе ўжо здалі чатыры дамы, і ў высокай ступені гатоўнасці знаходзяцца яшчэ пяць дамоў, два з якіх будуць здадзены ў гэтым годзе. Астатнія — у першым паўгоддзі наступнага года. Маецца на ўвазе будаўніцтва службовага жылля, — расказаў міністр. — Акрамя таго, было пабудавана і ўведзена ў строй восем кааператываў. І да канца года чакаецца ўвядзенне яшчэ адзінаццаці».

У цэлым Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў дзейнасць Міністэрства абароны ў мінулым навучальным годзе і паставіў шэраг задач па ўдасканаленню дзейнасці ваеннай арганізацыі дзяржавы.

Каментары19

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць