Музыка66

«Так і напісана — Чорны Лукіч!»

Адзін з галоўных расейскіх панкаў памёр ноччу у Варонежы.

Учора ўначы памёр Вадзім Кузьмін больш вядомы як Чорны Лукіч. Ён быў сярод стваральнікаў феномену «сібірскага панку», але ў выніку стаў адным з найлепшых аўтараў лірычных песняў.

Ягоныя творы спявала «Гражданская Оборона», яго ведалі як аўтара «Мы идем в тишине», аднак любілі не толькі за гэта. Тузін альбомаў ягонага гурту, якія выйшлі цягам апошніх год, паказалі Лукіча як насамрэч вартага лірыка — у яго тэкстах не было «ясеніншчыны», але была сапраўдная паэтычнасць.

Ягоны гурт, які так і называўся — «Чорны Лукіч» апошні раз выступіў у Мінску два тыдні таму, 27 кастрычніка. У адзін з мінулых прыездаў я меў дачыненне да арганізацыі канцэрта Лукіча ў мінскім Палацы мастацтваў.

2006 год. Толькі прайшлі прэзідэнцкія выбары і Плошча, яшчэ не аціхлі акцыі пратэсту. Мы расклейвалі афішы па горадзе — проста на слупы. Сябра, які рызыкнуў наляпіць у метро, быў затрыманы і літаральна аднесены ў пастарунак звышпільным грамадзянінам.

«Яны лістоўкі супраць Аляксандра Рыгоравіча клеяць! Так і напісана — Чорны Лукіч!»
, — казаў гэты добраахвотны памочнік міліцыі.

Пачак афішаў на ўсякі выпадак сканфіскавалі.

На мінскі канцэрт Лукіча да Палаца мастацтваў сабралася каларытная публіка. У Маскве і Піцеры панкі на яго амаль не хадзілі: бо ведалі, што спявае Вадзім ужо не іх гімны, а лірычныя песні. А мінскія панкі пра змену стылю не ведалі.

Першая бойка адбылася за гадзіну да канцэрта — двое падпітых сяброў высвятлялі адносіны:

«Дай мне ў морду!» — «Не, не буду!» — «Не, дай!» — «Ну, ладна…»
І тут той, хто прасіў, кінуўся на сябра з крыкам: «Ты хацеў даць мне ў морду?!.."

Канцэрт затрымліваўся,

ля шкляных дзвярэй Палаца збіраўся натоўп панкаў.
Часам агрэсіўных. На ўваходзе самаахвярна правярала білеты маленькая дзяўчынка-хіпі. Скрозь празрыстыя дзверы было бачна, як натоўп пачынае вар’яцець.

У зале, калі натоўп пусцілі, адразу пачалася бойка, у

якасці зброі выкарыстоўваліся веласіпедныя ланцугі
. Але ўсё змянілася, калі на сцэну падняўся Чорны Лукіч.

«Мы з вамі ўсе сябры, усе родныя» — казаў музыка, і гэта супакойвала нават самых буйных персанажаў. Першая дзея, напоўненая лірыкай гучала ў поўнай цішыні.

«Толькі не трэба крычаць „Мы ідзем у цішыні“ і „Скончыліся патроны“. — папрасіў музыка. — Я іх сыграю, але давайце я спачатку адыграю тое, што хачу».

У другой частцы, калі загучалі «самыя хіты», панкі, якія нядаўна біліся, падарваліся абняліся і пачалі разгойдваць крэслы.

Затое пасля канцэрта бойка ў двары была масавай і з удзелам АМАПу. Хоць за канцэрт панкі па-свойму дзякавалі.

Я ў той вечар забыўся ключы ад кватэры, і яны прапанавалі дапамогу: «Хочаш — дзверы вынесем, толькі пазвані»…

З таго часу Чорны Лукіч не раз іграў у Мінску. Канцэрты былі куды больш мірныя.

Увесь час ішла размова пра «новы альбом» — заўжды балючая для Вадзіма тэма
: альбом мяняў назву, ездзіў на кампакце ў пляцаку музыкі, без вокладкі, назвы і з неканчатковым мастэрнгам. Прыхільнікі, пакуль Лукіч спаў, перапісвалі яго на ноўтбукі. З папярэднім альбомам была ўвогуле крымінальная гісторыя — студыя адмовілася яго аддаць, пасля збанкрутавала, і адзіную копію «Марыі», якой у саміх музыкаў не было, падпольна вынесла і вярнула Лукічу спявачка Умка.

Апошні раз, два тыдні таму, Лукіч прыехаў у Мінск з гуртом — а гэта рэдкасць. Але ніхто з нашай кампаніі, якая рабіла канцэрт 2006-га, туды не пайшла: Чорны Лукіч цяпер бываў наездамі ў Мінску кожныя паўгода — яшчэ паспеем.

Навіна пра смерць Вадзіма Кузьміна з’явілася ў інтэрнэце раніцай. Прычыны яе пакуль невядомыя. Яму было 48 год.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць