Грамадства77

Жыхара Гомеля затрымалі на мяжы за плюшавага мядзведзіка

18 лістапада жыхар Гомеля Станіслаў Яленскі вяртаўся з Украіны праз памежны пункт пропуску «Новая Гута», дзе быў спынены памежнікамі для пільнага надгляду. Прычынай для гэтага стала аплікацыя на заднім шкле аўто — мядзведзік з парашутам, якія трымае ў руках цыдулку «Привет ПВО!».

«Да тавараў, якія я вёз з Чарнігава, у памежнікаў не было ніякіх прэтэнзій. Вартавы мяжы зацікавіўся мядзведзікам і спытаўся, што азначае гэтая аплікацыя? Я адказаў, што я з’яўляюся добраахвотным памочнікам памежнікаў па выяўленні нізка лятаючых самалётаў і пры частым перасячэнні мяжы падчас стаяння ў чэргах сачу за паветранай прасторай, каб вораг не пранік на нашу тэрыторыю», — патлумачыў Станіслаў Яленскі.

Тлумачэнні, відаць, не спадабаліся памежніку, бо той выклікаў начальніка змены, і аўтамабіль гамельчука адагналі для таго, каб разабрацца.
Разборкі заключаліся ў тым, што прыйшоў іншы памежнік з фотаапаратам і ва ўсіх ракурсах сфатаграфаваў медзведзяня на заднім шкле аўтамабіля. «Я казаў, што, маўляў, сфатаграфуйце і мяне з маім мішкам — гэта ж я яго прыручыў, але памежнікі адмовіліся», — зазначыў кіроўца.

Ён дадаў, што пакрыўдзіўся на памежнікаў, якія не ацанілі яго парыў добраахвотнага наглядальніка за паветранай прасторай.

Каментары7

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць