Улада

Пацалункі, пачастункі і крыху кіно

Прыканцы году найстарэйшы кінатэатар Горадні «Чырвоная зорка» запрацуе ў новым фармаце: кругласуткава, з канапамі, барам і месцамі для закаханых. Кінагурманы прычакаюць вяртаньня кінаклюбу «Ракурс», які раней прэзэнтаваў у Горадні шэдэўры эўрапейскага кіно.

Гарадзенскі «Кінавідэапракат» у сьнежні плянуе скончыць рэканструкцыю найстарэйшага гарадзенскага кінатэатру «Чырвоная зорка». У абноўленым кінатэатры амаль утрая паменее месцаў, але затое зьявяцца канапы і столікі з індывідуальным асьвятленьнем. На галёрцы будуць адмысловыя месцы для закаханых, на якія будуць прадаваць толькі падвойныя квіткі. У кінатэатры запрацуе бар, які будзе абслугоўваць і гледачоў. Акрамя кінапраглядаў у «Чырвонай зорцы» будуць ладзіць начныя забаўляльныя праграмы. Дзеля гэтага перад экранам абсталюць танц‑пляцоўку.

У цёплы час сутак гледачы змогуць адпачыць за столікамі ва ўнутраным дворыку. Для наведнікаў кінатэатру прадугледжаная кругласуткавая ахоўваемая аўтастаянка.

У кінатэатры усталююць сучаснае абсталяваньне, у тым ліку і сыстэму «Dolby». Разам з тым, у часе рэканструкцыі адрэстаўруюць аўтэнтычныя элемэнты дэкору строга будынку.

Кінагурманаў чакае прыемная навіна — у адноўленым кінатэатры ізноў запрацуе клюб «Ракурс». Да рэканструкцыі гэта было ці не адзінае месца ў горадзе, дзе можна было пабачыць найлепшыя фільмы эўрапэйскага кінематографу.

Найстарэйшы кінатэатар Горадні быў пабудаваны ў 1914 г. і першапачаткова называўся «Эдэм». Пасьля, як сьпявае гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч, прыйшла новая ўлада і ад 1940 г. «Эдэм» ператварыўся ў «Чырвоную зорку», і пад гэтай назвай існуе дагэтуль.

Сямён Печанко паводле s13.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць