Усяго патроху1414

Новая перамога ТБМ

Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву менскага ГЦ «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову разам з расейскай у афармленьні прадпрыемства і інфармаваньні пакупнікоў

Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь‑інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства.

«Супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання сваіх службовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах», — гаворыцца ў адказе КС. Паводле слоў А.Марыскіна, Канстытуцыйны суд накіраваў адпаведны ліст кіраўніцтву цэнтра «Карона» з прапановай «па магчымасці выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай, забяспечваючы фактычнае двухмоўе на практыцы».

У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў зазначыў, што удзячны Канстытуцыйнаму суду, які, паводле яго слоў, «нефармальна паставіўся» да звароту кіраўніцтва ТБМ. «Бо ў свой час Канстытуцыйны суд зазначаў, што закон аб мовах у рэдакцыі, прынятай у 1998 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, супярэчыць Канстытуцыі краіны. І гэтая калізія захоўваецца дагэтуль. Аднак, як у любой нармальнай еўрапейскай краіне, закон аб мовах павінен адпавядаць, перш за ўсё, інтарэсам спажыўца, а не кіраўніцтва гандлёвага прадпрыемства», — сказаў А.Трусаў. Ён выказаў спадзяванне, што з дапамогай Канстытуцыйнага суда дзяржаўная беларуская мова зойме належнае месца ў гандлёвым цэнтры «Карона».

Нагадаем, спачатку ТБМ звярталася да кіраўніка гандлёвым цэнтрам «Карона» Валерыя Палынкова. У адказе апошняга было зазначана, што кіраўніцтва прадпрыемства выбрала рускую мову «для візуальнага афармлення гандлёвага цэнтра «Карона» і прадастаўлення грамадзянам інфармацыі аб таварах і паслугах з мэтай стварэння спажыўцам максімальна зручнага ажыццяўлення пакупак». Атрымаўшы гэты адказ, ТБМ звярнулася 12 красавіка ў КС.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць