Архіў

Сяргей Сахараў. «Народны альбом» на БТ

№ 2 (99) 2 лютага 1998 г.

«Народны альбом» на БТ

 

19-20 студзеня ў будынку былога Палаца культуры, якi цяпер носiць годнае найменьне Дзяржаўны маладзёжны тэатар эстрады, праходзiлi запiсы канцэртаў «Жывы гук» у рамках тэлеканалу «Добрай ранiцы, Беларусь». Для тых, хто ня ведае: крыху зьмянiўшы зьнешнi выгляд, Беларуская тэлевiзiя паспрабавала паднавiць i вяшчальную сетку, зрабiўшы акцэнты на iнфармацыйна-забаўляльных праграмах. «Добрай ранiцы, Беларусь» i ёсьць адным з самых пэрспэктыўных праектаў БТ — усё цiкавае й нязьведанае выпрабоўваюць менавiта на гэтым ранiшнiм канале, дзе працуе больш-менш маладая публiка.

Канцэрты «Жывы гук» былi арганiзаваныя па некалькiх прычынах: па-першае, для таго, каб тэлегледачы маглi, нарэшце, пазнаёмiцца зь беларускай кагортай выканаўцаў, ацанiць iх майстэрства; па-другое, для самiх выканаўцаў, бо многiя зь iх дагэтуль ня маюць прафэсiйных video, па-трэцяе, каб вывесьцi «ў людзi» маладых выканаўцаў, да якiх з прысутных на канцэрце з пэўнымi заўвагамi можна аднесьцi толькi «Kriwi» ды «Mojo Blues». Дарэчы, кiраўнiк Дзяржаўнага аркестру М.Фiнберг на гэты конт выказаў не зусiм зразумелую для ягонага статусу думку пра тое, што беларускiя эстрадныя выканаўцы падобныя адно да аднаго, — такiм чынам падтрымаўшы акцыю.

У першы дзень канцэртаў на сцэну выходзiлi такiя прызнаныя калектывы краiны як «Улiс», «Камэрата», струнная група Дзяржаўнага аркестра п/к М.Фiнберга. На другi дзень былi выканаўцы iншага жанру: гурт «Mojo Blues», «NRM» i «Kriwi», напрыканцы быў рэпрэзантаваны праект «Народны альбом».

Акцыя сапраўды мелася быць грандыёзнай, але некаторыя тэхнiчныя накладкi, у тым лiку i з самым галоўным у назове акцыi — жывым гукам, якi пэрыядычна зьмяняў свае частоты ад нiзкiх да радыкальна высокiх, — ледзь ня зьвёў усё да чарговага пшыку.

Акцыя прынесла прыемныя нечаканасьцi i нават сэнсацыi. Цi не ўпершыню выступiў рок-гурт «Mojo Blues», якi аб’яднаў С.Кныша («Bonda»), I.Шэўчыка (ex-»Krama») ды А.Казлоўскага («Zindan»). Хлопцы, як ад iх i чакалi, адыгралi выдатны блюз. Выступ «NRM» чамусьцi нагадаў канец 80-х, калi «Мроя» грала канцэрты ў малых, «глухiх» залях на дрэннай апаратуры. Невядома чаму, але на перадапошняй песьнi гурта зьнiкла электрычнасьць, таму прыйшлося абвесьцiць вымушаны перапынак, пасьля якога гук падраўнялi, i слухаць «Песьнi пра каханьне» стала лягчэй. «Kriwi», як заўсёды, успрынялiся выдатна, але гук iзноў папсаваў усiм нэрвы.

Прэзэнтацыя «Народнага альбому» ў рамках тэлеканалу «Добрай ранiцы, Беларусь» сталася iспытам для ўдзельнiкаў праекту. Як вядома, гэты альбом канцэптуальна цэласны, таму й псыяхалягiчна i тэхнiчна было складана зрабiць нешта выбранае, як таго вымагала сытуацыя. З другога боку, цяжка было працаваць на публiку, якая мала ведае самiх музыкаў. Але ўдзельнiкi з годнасьцю вытрымалi такiя складанасьцi i даказалi, што «Народны альбом» — альбом для народа i пра народ.

Сяргей Сахараў

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць