Архіў

Зьмiцер Бартосiк. Прага заўтрашняй цытаты

№ 2 (99) 2 лютага 1998 г.

Прага заўтрашняй цытаты

 

Iншым часам у мяне ўзьнiкае ўражаньне, што наша лiтаратура ад часоў першай «Нашай Нiвы» нiчога вартага цытаваньня не нарадзiла. Прычым не адмыслова адшуканай цытаты дзеля большай важкасьцi ўласнае думкi, а таго, што напрошваецца на язык мiжвольна. I амаль усё, што лавiла маё вуха ў размовах зь сябрамi, было напiсанае амаль сто гадоў таму. «Няма таго, што раньш было», — з тэатральнай скрухаю ў голасе кажа мой сябра, аглядаючы палiцы пiвярнi i не знаходзячы на ёй беларускiх гатункаў. Другi, штурмуючы набiты аўтобус, любiць уставiць «Падымайся зь нiзiн, сакалiна сям’я». Што цiкава, дапамагае. Падымаюцца з радасьцю. Асобная тэма — эпiтэты на адрас роднага народа. Тут нашыя клясыкi пашчыравалi ад душы, даючы нам, сёньняшнiм, магчымасьць не займацца хаця б гэтым —абуджэньнем уласнага люду з гразi, з каленаў, зь ярма, з лапцёў i да таго падобнага. Ды, разам з тым, пры кожным зручным выпадку згадваем i што «сьляпы, быццам крот», i «дурны, як варона» ды iншыя красамоўнасьцi, ад якiх любы нармальны чалавек моцна засумняваецца — а цi сапраўды ён здаровы? Нiбы пратэстуючы супраць гэтага лапцюжнiцтва, цi, можа, успрыняўшы яго як асабiстую абразу, мой трэцi знаёмы пры кожным адпаведным выпадку не бяз гонару кажа — «хай я дурны, але ж мужык». Але ж клясыкаў ня судзяць. I цытуем мы iх не таму, што яны клясыкi, а клясыкi — таму што мы цытуем.

Цiкава, што ў нашанiўскiм сьпiсе ста лепшых кнiг няма прозьвiшча Аркадзя Куляшова. Аднак зь якою б гiронiяй мы нi прыгадвалi юнака, што «цьвёрда трымаўся на дапросе», той юнак перажыве нас i нашыя прагнозы. Асабiста мне падабаюцца Куляшоўскiя лiрычныя радочкi «пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен». Не з адною любаю я такiм чынам разьвiтаўся, але крыўдаў не было. Усё ж клясыка! А адно клясычнае выказваньне суправаджае нас ужо больш за стагодзьдзе. Тое, пра «не пакiдайце, каб ня ўмёрлi». Невядома, колькi ж стагодзьдзяў нас чакае пад такiм жыцьцесьцьвярджальным лёзунгам. Магчыма, пакуль не памрэм.

Адкуль гэткая беднасьць? Ад нашай нецiкавасьцi да ўласнай афарыстыкi? Цi ад нашай ляноты зрабiць удалы сказ крылатым? У адсутнасьць годнага матэрыялу я ня веру. Веру, што ўдала напiсанае слова ў дзясяткi разоў узмацняецца, калi становiцца ўдала, да месца й не аднойчы прамоўленым. Я таксама схiльны думаць, што характар нашых цытатаў служыць сваеасаблiвай афарбоўкай нашага часу, цi ягоным знакам. I з асьцярожнаю радасьцю ўсё часьцей заўважаю, як шэрыя колеры «кутка цемнаты» патроху саступаюць месца «маёй краiне пад белым сьцягам». Таму што — «наша, не чужое». Таму што — «былi, ёсьць i будзем». Таму, урэшце рэшт, што «з намi анёл абаронца, з намi Божая мацi».

Зьмiцер Бартосiк

Каментары

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

У лесе пад Лагойскам знайшлі месца з дзіўнымі прадметамі6

Перапынак у фінале чэмпіянату свету будзе доўжыцца 30 хвілін5

Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак10

Памятаеце харызматычнага і жартаўлівага кіраўніка Мікалаеўскай вобласці? Ён можа стаць міністрам у новым урадзе Украіны3

Банк у Польшчы заблакаваў рахункі — а там іпатэка, і зберажэнні. Айцішнік-беларус баіцца страціць кватэру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць