Архіў

Сяргей Харэўскi. Прышчэпленая любоў

№ 2 (99) 2 лютага 1998 г.

Прышчэпленая любоў

 

Першае маё спатканьне з Высоцкiм-сьпеваком адбылося ў дзiцячым санаторыi, у Крыме. Выхавальнiк, аквалянгiст-здаравяк, якi сваiм бясконцым аптымiзмам наводзiў нуду на бледных дзяцей з усяе шостае часткi сьвету, прышчапляў нам дзьве рэчы — украiнскi патрыятызм i... любоў да Высоцкага. Кружэлкi зь песьнямi апошняга (а iх у яго было дзьве, маленькiя нейкiя i жахлiва заежджаныя) ён ставiў на прайгравальнiк можа па дзесяць разоў на дзень. Урэшце, нават тыя дзеткi, што да прыезду ва ўсесаюзную здраўнiцу ведалi па-расейску толькi «здрасте» й «спасибо», пачыналi пакрысе балакаць па-харкаўску i на памяць сьпявалi тузiн песьняў маскоўскага барда. Здаровыя, мажныя цёткi з санаторнае абслугi таксама былi закаханыя ў сьпеў Высоцкага i дэманстратыўна размаўлялi з намi па-ўкраiнску. Наша дзiцячая сьведамасьць лавiла ўсё гэта хвацка. Расейскiя песьнi Высоцкага i нерасейская мова спляталiся ў адзiн камяк даўкага забароненага плада. Праўда, тады яшчэ не было яснасьцi — адкуль гэтае адчуваньне забароненасьцi?.. Дзецi, нярускiя дзецi, раптам навыперадкi пачыналi хвалiцца сваiмi народамi. Праблемаў з украiнскай мовай у мяне амаль не было i неўзабаве, iмкнучыся дагадзiць сваiм выхавальнiкам, я паспрабаваў загаварыць па-беларуску... Гэтак з Крыму я вывез, апроч запасу здароўя, дзьве рэчы: няясную, прышчэпленую любоў да Высоцкага i беларускi патрыятызм...

... Пазьней, калi я гасьцяваў у Узьдзенскiм раёне ў сваiх сваякоў, паважаных i дэмакратычна настроеных вясковых настаўнiкаў, мне карцела распавесьцi iм сваю таямнiцу: па-першае, што я беларус, па-другое, што йснуе гэткi таленавiты сьпявак, якога ўпаўпотай слухаюць людзi, якiя разумеюць, што да чаго ў нашай краiне. Мае родныя, старыя людзi, якiя шмат чаго пачулi на сваiм поўным суворых выпрабаваньняў вяку, засяродзiлiся: «Ну i што ж пяе той Высоцкi?» Зь дзiцячае памяцi, як на злосьць, усплылi толькi песенькi пра жырафа «в желтой жаркой Африке...» i пра дурдом «... вся Канатчикова дача»... Старыя настаўнiкi расьсьмяялiся. Неўзабаве iхнае ўяўленьне пра Высоцкага ўзбагацiў, на маё зьдзiўленьне, мой бацька. Ужо ў ягонай iнтэрпэтацыi выглядала, што песьнi ў Высоцкага блатняцкiя — пра зэкаў ды прастытутак, але, вядома, гэта не падстава ўцiскаць хоць i гэткага творцу. Я быў, разьятраны, бо ня змог давесьцi свайго падлеткавага адчуваньня вышэйшае справядлiвасьцi. Мае вясковыя сваякi на разьвiтаньне падсумавалi: Высоцкiм не пераймайся, на сьвеце шмат лепшых паэтаў i музыкаў. Тое, што ты азваўся беларусам — гэта высакародна, але... i пра першае, i пра другое не распавядай чужым людзям.

Пра Высоцкага я, хоць i хацеў бы, забыць ня мог. Ягоны твар зьяўляўся то ў адным, то ў iншым кiнафiльме, ягоныя песьнi чуваць было ў кожным двары. Колькасьць Высоцкага расла разам з колькасьцю палiтычных анэкдотаў. Усiх хвалявалi чуткi пра ягонае асабiстае жыцьцё. Напрыклад, пра тое, што Высоцкi —беларус, i ягоная жонка Марына Ўладзi — беларуска. Адныя распавядалi, як ён езьдзiць да бацькоў недзе на Берасьцейшчыне, другiя — што чулi, як ён гаворыць па-беларуску. Хто сымпатызаваў беларушчыне — сымпатызаваў i слыннаму паўдысыдэнту зь беларускiм прозьвiшчам. Нам бракавала сваiх пакутнiкаў, асаблiва жывых... Беларускасьць Высоцкага была настолькi моцнай мiстыфiкацыяй, што першы нацыянальны рок-клюб назвалi ягоным iмем.

Пасьля ягонае сьмерцi пра гэта ўсё забылася. Высоцкi застаўся самым яркiм i шанаваным у Расеi культурным героем 70-х i 80-х гадоў. У нас зьявiлiся i ўласныя культурныя героi, якiя таксама сталi нябожчыкамi. А нашыя рокеры свае колiшнiя дачыненьнi з iмем Высоцкага ўважаюць за прыкол.

З расейскiх паэтаў я сёньня больш цаню... хоць бы i Бродзкага. Як актора, я люблю Высоцкага як пэўны чалавечы тыпаж акрэсьленае эпохi, гэтаксама як i Габэна цi Дугласа. А ягоныя песьнi («... слова выходят кор-р-ротки и смачны...») лепш слухаюцца ў расейскiх цягнiках: тады доўгiя занудныя дарогi за закускай, картамi i Высоцкiм лятуць хутка i смачна. Сёньня я змог бы ўсё растлумачыць сваiм сваякам — вясковым настаўнiкам. Але iх ужо няма. Што цяпер слухаюць у Крыме, я ня ведаю. А заставацца беларусам сёньня не лягчэй, чым колiсь.

Сяргей Харэўскi

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць