Архіў

Сяргей Астраўцоў. «Пасьля Лукашэнкi»

№ 08 (129) 1999 г.


 

«Пасьля Лукашэнкi»

 

Кiраваць ён будзе намi 30 гадоў. Мне будзе 65, калi настане гэтае «пасьля». Хоць я ня бачу сэнсу столькi жыць у такай краiне, як i не знаходжу жаданьня яе пакiдаць. Можна лiчыць маё прызнаньне прыкметай прыналежнасьцi да «людзей на балоце». Наш праклён — каўтун. Гэта наш крыж. У кожнага народа ён свой. Перакласьцi на iншыя плечы немагчыма.

Наконт трыццацi гадоў паведамiў Глоба. Я ня веру прадказальнiкам. Але не магу не даваць веры паважнасьцi намераў закулiсных арганiзацыяў, якiя агучвае падобная публiка. Узгадайце, што было ўкладзена ў вушы электарату: вамi будзе кiраваць 40-гадовы i г.д. Ён сам паўтараў, што прыйшоў «усур’ёз i надоўга», пакуль ня быў упэўнены. Але цяпер больш не паўтарае.

Ён, верагодна, ня стане прэзыдэнтам старэйшага брата, бо старэйшы брат развальваецца на кавалкi. Але затое яму паставяць помнiк. Паводле Глобы. Толькі ня ведаю пакуль, дзе. Каля акадэмii навук, акадэмii мiлiцыi, сельгасакадэмii, мiнiстэрства калгаснага ладу або побач акадэмii мэханiзацыi сельскай гаспадаркi? Ня выключана, што для помнiка будзе насыпаны курган, ад кожнага калгасу — па машыне зямлi.

Выдатны шанец атрымае саюз пiсьменьнiкаў — паўтарыць лацiнаамэрыканскi літаратурны фэномэн. Без дыктатарскага рэжыму такое найрад ці магчымае.

Будзе створана і даведзеная да выбiтнага ўзроўню галерэя ягоных партрэтаў. У маёй шуфлядзе зьявіцца альбом паштовых марак з прэзыдэнцкiмi сюжэтамi, цэлыя сэрыi: «прыём у акцябраты», «камсамольскi важак», «на ахове заходнiх рубяжоў савецкай айчыны», «шлюб», «у саўгаснай канторы», «барэц з мафiяй», «стрэл у Лёзьне», «клятва на канстытуцыi», «сэлектарная нарада», «арнамэнт», «зьнiшчэньне шлягбаўмаў» i г.д. Дапускаю, што партрэт зьявiцца таксама ў цэрквах.

Надрукуецца вялiкi збор твораў. Адных толькi праклёнаў супраць NATO — цэлы том. Частотны слоўнiк мовы: «жульё», «бiць па мордзе» i ўсё такое. Скарынаўскi мэдаль атрымаюць усе гараданачальнiкi ў краiне старэйшага брата — да райцэнтру ўлучна.

Усё гэта стане нашым «пасiльным укладам» у сучасную эўрапейскую цывiлiзацыю. Праўда, каб пасьля выйсьцi з рабства, нам усё адно ня хопіць дзесяцi гадоў...

Сяргей Астраўцоў, Горадня

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць