Архіў

Андрусь Белавокі. Ноч беларускага пісьменства

№ 36 (192), 4 — 11 верасьня 2000 г.


 

Ноч беларускага пісьменства

 

Пасьля наведваньня Заслаўя складваецца ўражаньне, што друк у нас толькі ўрадавы, а пісьменства, як зазначыў на прэс-канфэрэнцыі адзін чыноўнік з урадавай дэлегацыі ў адказ на пытаньне дзіцяці з «грамадзкага прэс-цэнтру», — «гэта тое, што мы ўсе пісьменныя».

 

1. Заслаўе. 3 верасьня. На «Сьвяце беларускага пісьменства і друку» сабралася каля 10 тысячаў чалавек, большая частка зь якіх прагнулі далёка не пісьменства і нават ня друку — яны прагнулі проста Сьвята. Па-над «галоўнай» сцэнай лунае вялізны транспарант «Дажынкі-2000», які абсалютна натуральна ўпісваецца ў навакольнае асяродзьдзе. Да месцаў перад сцэнай міліцыянты прапускаюць толькі тутэйшае і менскае чынавенства, аднак ня гэтага шкада — хай бы тыя сьвяткавалі свае дажынкі, аднак «стратэгія фальшаваньня» ўладамі ўсяго беларускага, пра якую «НН» распавядала ў сувязі з праблемай стварэньня нацыянальнага ўнівэрсітэту, у поўнай меры выявілася на сьвяце ў Заслаўі. Большая частка адведзеных пад сьвята плошчаў займалі ўсемагчымыя гандлёвыя павільёны і «бістро», дзе можна было набыць усё, што ня мела дачыненьня да друку: ад жаночай бялізны да ўсемагчымых кілбасаў, за якімі людзі душыліся ў чэргах, дыхаючы дымам ад шашлычніцаў. Царква беларускага пісьменства аказалася ашалелым кірмашом, і не знайшлося Хрыста, каб разагнаць яго.

 

2. Пры жаданьні кнігі ўсё ж можна было адшукаць: у дзьвюх-трох месцах, дзе большую частку складалі расейскія выданьні; у саматужна прыбылых ТБМаўцаў, што мусілі раскласьці свае кніжкі проста на лаўцы, а таксама ў афіцыйным выставачным павільёне, дзе многія выданьні проста не прадаваліся, а экспанаваліся як ляўрэаты ўсялякіх прэміяў. Наш друк не прадаецца!!!

 

3. Дзяржаўны друк быў прадстаўлены адзіным стэндам для некалькіх газэтаў адразу («Звязда», «Рэспубліка» і іншыя), у якім прадстаўнікі гэтых выданьняў паціху падсілкоўваліся і хаваліся ў халадку. Маладзёвыя выданьні рабілі свае забавы асобна і былі пераважна расейскамоўнымі, за выняткам хіба «Першацьвету». Увогуле, што датычыць беларускай мовы, дык яна гучала толькі зь літаратурнай сцэны, дзе чыталіся вершы і чамусьці каторы ўжо раз прэзэнтавалася газэта «Звязда». На астатніх пляцоўках людзі танчылі танга, фальклёрныя і псэўдафальклёрныя «калектывы» за нешматлікімі выняткамі сьпявалі расейскамоўныя песьні... «О-ой чу-убчік мой...»

Вечарам павінны быў быць канцэрт з удзелам «Палацу», аднак пайшоў дождж, і мы зь сябрамі паехалі ў Менск, каб ня мокнуць.

 

4. Пісьменства і друк у інтэрпрэтацыі ўладаў не ўяўляюць цікавасьці з-за сваёй ненатуральнасьці і псэўдабеларускасьці, а тым, каму хочацца сапраўднага Сьвята, лепш выпіць піва зь сябрамі за лепшыя часы беларускага пісьменства. За тыя, што былі, і тыя, што будуць.

 Андрусь Белавокі


Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць