Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 52 (209), 26 сьнежня 2000 г. — 3 студзеня 2001 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

Тры капэрты

Адзін мой сябар распавёў файны анэкдот. Мне падалося, што надта ён цяпер актуальны.

У калгас прызначылі новага старшыню. Той прыйшоў у кантору ды глядзіць, як былы старшыня забірае свае рэчы з службовага кабінэту. Сабраў ды моўчкі сыходзіць. Новы старшыня ня вытрымаў, кажа: “Ну Вы б мне якія парады далі, так бы мовіць, досьвед свой”. На што былы старшыня адказвае: “Я табе пакінуў тут тры капэрты, калі будзе цяжка — адкрывай іх па чарзе”.

Мінуў год, паказчыкі ў калгасе дрэнныя, і новага старшыню выклікаюць у выканкам “на размову”. Ну, думае, канец мне. Адкрыў першую капэрту, а там напісана: “Валі ўсё на мяне”. Што, маўляў, я за год зраблю, калі папярэднік усё “заваліў”. Неяк выкруціўся.

Праз год — ізноў выклікаюць. Адкрывае другую капэрту, а там: “Тасуй кадры”. Паглядзелі ў выканкаме — нешта робіць, кадры мяняе — працуе, значыцца. Ізноў выкруціўся.

Мінуў яшчэ год. Паказчыкі ізноў абы-якія, нічога не расьце, калгасьнікі працаваць ня хочуць. Яшчэ раз выклікаюць у выканкам. Што ж рабіць? Адкрывае той старшыня апошнюю капэрту, а там напісана — “РЫХТУЙ ТРЫ КАПЭРТЫ!”.

Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

 

* * *

Любім мы факты за вушы прыцягваць — глядзіш, і атрымліваецца амаль бясхібная лягічная пасьлядоўнасьць. Вось і ў нумары “НН” за 18 сьнежня спн.Базылевіч разважала наконт мажлівага выключэньня Бажэлкі-малодшага зь ліку студэнтаў юрфаку БДУ. Яму сапраўды пагражала выключэньне, але наўрад ці з мэтай “помсты ці псыхалягічнага ціску на Бажэлку-бацьку”, як мяркуе спн.Базылевіч. Проста Бажэлка-малодшы меў нахабства не абараніць у час навучальнай практыкі. Такіх, як ён, назьбіраўся даўжэзны сьпіс, і Бажэлка сапраўды значыўся ў ліку першых. Але не таму, што бацьку з пасады зьнялі, проста прозьвішча на “Б” пачынаецца. Дэканат жа мае дзіўную звычку падаваць усе сьпісы ў альфабэтным парадку.

Дый прозьвішча Бажэлкава двух дзён у тым сьпісе не пратрымалася — закрэсьлілі. Відаць, схамянуўся хлапец ды вырашыў разабрацца нарэшце з гэтай практыкай. І ніякае выключэньне яму ўжо ня страшнае.

Кася М., Менск

 

Ліст пра беларускіх карэктараў

Прачытаў чарговы водгук у “Аrche–Скарына” на 8-ы выпуск часопісу “Фрагмэнты” з чарговымі зьдзеклівымі абвінавачваньнямі ў благой карэктуры выданьня з боку В.Булгакава. Закіды часткова справядлівыя, бо пасьля сыходу Булгакава ў “Аrche” ў асяродку “Фрагмэнтаў” не засталося аніводнага карэктара зь веданьнем дзьвюх правапісных сыстэмаў.

У той жа час сапраўдныя прычыны “благой карэктуры” ляжаць, паводле майго меркаваньня, у тым правапісным хаосе, які ўтварыўся ў тарашкевіцкіх выданьнях за апошнія 6–7 гадоў. Рэч у тым, што, выбраўшы ў свой час тарашкевіцу і “мяккі знак” як сымбаль незалежнай/несавецкай культуры, нефілёлягі й не ўяўлялі, што “новафілялягічная генэрацыя” за апошнія 10 гадоў так і ня выдасьць аніводнай кнігі ў дапамогу звычайнаму карыстальніку: ані правапісу, ані граматыкі, ані артаграфічных слоўнікаў, вялікіх і малых — анічога. Затое ў выніку паўвіртуальнае мадэрнізацыі нават тая пэўнасьць, якая была, пастаўленая пад сумнеў, бо значная частка карыстальнікаў альбо не пагадзілася, альбо ня мае дзе прачытаць прапанаваны варыянт.

У выніку тарашкевіца, якая яшчэ нядаўна зьяўлялася “энэргетычнай крыніцай” мовы, падставай адрознасьці несавецкага кшталту беларускай культуры, сёньня ёсьць сымбалем шкадобнай бездапаможнасьці — а можа нават і безадказнасьці — новафілялягічнай генэрацыі: людзей, якія паабяцалі і не зрабілі. Вось і маем наступствам звычайную непісьменнасьць звычайных аўтараў.

Што яшчэ горш, па сутнасьці, на гэтай сытуацыі паразытуюць 4–5 супэркарэктараў, у якіх эвалюцыянавалі патэнцыйныя стваральнікі граматыкаў і слоўнікаў. Гэтыя карэктары трымаюць свой рынак працы незалежных выданьняў і (на жаль) эканамічна зацікаўленыя ў правапісным хаосе. Ідэал “Фрагмэнтаў” — ня 2–3 карэктары, якія месяцамі выпраўляюць правапісныя ды стылістычныя недарэчнасьці аўтараў (па сутнасьці, нанова перапісваючы тэкст) ды скардзяцца на цяжкую працу, якая, натуральна, мусіць быць адпаведна аплочана. Такі варыянт нас не задавальняе ані эканамічна, ані тэхналягічна. Ідэал “Фрагмэнтаў” — пісьменны аўтар, за якім трэба выпраўляць толькі выпадковыя абмылкі.

Вядома, да гэтага ідэалу далёка. Але да таго часу, пакуль “эканамічна зацікаўленыя карэктары” ня спыняць сваіх “пахіхікваньняў” і проста ня зробяць “сваёй справы”, сытуацыя правапіснага хаосу ды непісьменнасьці будзе люстэркам, у якім адбіваецца бяда ўсіх нас, але віна “новых беларускіх філёлягаў”.

На жаль, замест граматыкі й правапісу, у чым ягоная кампэтэнцыя неаспрэчная, В.Булгакаў заняўся “аглядам беларускай філязофіі”. У выніку зь ягоных вынаходніцтваў — “прымарных ды сэкундарных дыскурсаў” — сьмяецца ўжо палова філязофскай супольнасьці.

Ігар Бабкоў


Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць