Архіў

Богусь Мэдалёнак. Разборкі са зброяй у руках

№ 7 (216), 12 — 19 лютага 2001 г.


 

Разборкі са зброяй у руках

Перастралялі расейцаў, а нарвэжцаў — абабеглі

Зь першых мэтраў у мужчынскай эстафэце, што заканчвала біятлённы чэмпіянат сьвету ў славенскай Паклюцы, беларусы кінулі канкрэтныя панты. Аляксей Айдараў, які імчаў на першым этапе, недвухсэнсоўна дэманстраваў супернікам свой тыл. Хаця латышы з нарвэжцамі не сьпяшаліся здавацца ды на другой чвэрці гонкі Сашу Сымана крыху паставілі на месца, але ён-такі злаўчыўся перадаць эстафэту на срэбнай пазыцыі. Між тым нечакана да лідэраў падцягнуліся французы, а тут яшчэ Алег Рыжанкоў падчас стральбы стоячы два разы даў пудла, і, пакуль корпаўся з дадатковымі патронамі, француз Рабэр адарваўся ад яго. Між тым латышы ад лідэраў адкалоліся, ды ўсьлед за беларусамі на трэцяй пазыцыі паджгаў нарвэжац Ханэвольд. І тут ува ўсіх нас канкрэтна зайграла ачко: на апошнім этапе за варагаў мусіў бегчы чалавек з маторчыкам у адным месцы – Оле-Эйнар Б’ёрндален. Мы ж маліліся на Вадзіма Сашурына, які “пасерабрыўся” на дваццацікілямэтровай індывідуальнай гонцы. А на падхваце, за нарвэжцамі, ужо засьвяціліся і расейцы... Стральба лежачы – Пуарэ як з “калаша” закрывае свае талерачкі, амаль тое ж робіць са сваімі Вадзім, а нарвэжац дае пенку ды ўжо прайграе беларусу блізу 30 сэкундаў, якія аднак адразу ж пачынаюць раставаць. І вось – момант ісьціны – апошні заход на біятлённы палігон. Пуарэ кладзе канец сумневам наконт золата, Сашурын канцэнтруецца ды б’е пяць зь пяці! Срэбра? Ранавата — Б’ёрндален з расейцам Растоўцавым ужо тут як тут. Вараг адчувае пах беларускай крыві ды на адным дыханьні закрывае 4 мішэні, перарываючы на імгненьне дыханьне беларусаў, прыладжваецца ды... мажа! Цягнецца па дадатковы патрон – бац! — ёсьць... Каля 25 сэкундаў саступае ён беларусу. І пачынае імкліва насьцігаць Вадзіма... Вось фінішуе са сьцягам ды годна ўзьнятай галавой шчасьлівы француз, ды праз пару дзясяткаў сэкундаў на стадыёне зьяўляюцца Сашурын з Б’ёрндаленам на хвасьце... І Вадзім зьбірае апошнія сілы ды ўсё ж выйграе для Беларусі срэбра, а нарвэжац, адстаўшы на пару мэтраў, апускае “бронзавую” галаву... Расейцы — чацьвертыя.

Богусь Мэдалёнак.

Таксама ўчора беларускія хакеісты выйгралі пуцёўку на Алімпіяду ў Солт-Лейк-Сыты.


Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць