Архіў

Апазыцыя і ўлада павінны збліжацца

№ 27 (289), 19 ліпеня 2002 г.


Апазыцыя і ўлада павінны збліжацца

Неяк глядзеў па НТВ ток-шоў “Свабода слова” з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Гісторык Валянцін Голубеў зьвярнуўся да яго з словамі: “Помніш, Саша, калі мы ў Вярхоўным Савеце…’’ Грубая палітычная памылка! Прэзыдэнт ня можа быць ”Сашам”.

Пасада прэзыдэнта, тым больш першага прэзыдэнта Беларусі, павінна выклікаць павагу. Ён – атрыбут нашай Незалежнасьці, хочацца яму гэтага ці не. Гэта добра разумеюць праціўнікі нашай незалежнасьці. У шмат якіх расейскамоўных СМІ вобраз Лукашэнкі паказваюць карыкатурна, зьняважліва. Гэтыя людзі зробяць усё, каб першы прэзыдэнт Беларусі стаўся і апошнім. Таму, з нахабнымі парушэньнямі існай Канстытуцыі, ужо робяцца спробы апытаньня жыхароў краіны (падрыхтоўка грамадзкай сьвядомасьці), ці не было б дастаткова і аднаго прэзыдэнта на саюзную дзяржаву. Апазыцыя мае права адмоўна ставіцца да прэзыдэнта, да ягоных рашэньняў. Яе справа – аналізаваць дзеі ўлады, крытыкаваць, вылучаць свае прапановы, ідэі, свой сьветапогляд…

У сваю чаргу, ад прэзыдэнта грамадзкасьць і апазыцыя павінны патрабаваць, каб і ён трымаўся як прэзыдэнт, а не як губэрнатар. І калі прыяжджае які-небудзь расейскі губэрнатар, то яго няхай і сустракае наш старшыня аблвыканкаму ці міністар.

А ў той маскоўскай студыі сядзелі спрэс палітычныя лабісты імпэрскіх інтарэсаў. Вось Рыжкоў – мілы, разумны, адукаваны хлопчык. Але праз слова ідзе апраўданьне, што ён “таксама за саюзную дзяржаву”… Іншы раз мне здаецца, што расейская эліта дзейнічае згодна з прынцыпам Напалеона: “Вялікія батальёны заўжды маюць рацыю”.

Між тым, Лукашэнка абазначыў сапраўды важную і натуральную рэч: калі Расея праглыне Беларусь і ператворыць яе ў Заходні край, постсавецкая прастора разьбяжыцца ў розныя бакі і на СНД й іншых аб’яднаньнях можна будзе ставіць крыж. І што трэба не заваёўваць тэрыторыі, а ствараць саюзьнікаў.

Апазыцыя спадзяецца, што зьменай гэтага прэзыдэнта на іншага ўдасца вырашыць адразу ўсе праблемы. Як яна памыляецца! У існай сытуацыі верагодная замена цяперашняга прэзыдэнта на стаўленіка расейскай алігархіі, які пры неабходнасьці будзе нішчыць нацыянальную апазыцыю фізычна. Трэба рэальна зразумець, у якім месцы мы жывём. Калі ў Эўропе ды ЗША існуе дэмакратычны лад, то гэта ня значыць, што хутка і лёгка ён прыйдзе да нас. Кожная нацыя праходзіць свае этапы разьвіцьця. Спроба пераскокваць празь іх вядзе да разбурэньня і адкату назад. Таму пераход ад таталітарнай сыстэмы да дэмакратычнай адбываецца не заўжды адразу. На зьмену таталітарнаму рэжыму, дзе пануе прынцып “Забаронена ўсё, апроч таго, што загадана”, часта прыходзіць аўтарытарны, дзе “дазволена ўсё, акрамя палітыкі”. І толькі празь некалькі дзесяцігодзьдзяў, калі краіна пабагацее, можа паступова адбыцца пераход да лібэральна-дэмакратычнага кіраваньня, дзе галоўны прынцып – “Дазволена ўсё, што не забаронена законам”.

Сёньня задача Беларусі – утрымацца на індустрыйным узроўні разьвіцьця і падрыхтаваць глебу для руху ў постіндустрыйную эпоху.

Палітык у нечым той самы гандляр. Ён дамагаецца тых ці іншых саступак, але вельмі рэдка бярэ “ўсё і адразу”. Тая самая перадача НТВ паказала, што нашыя апазыцыянэры ня здолелі і слушнага пытаньня задаць прэзыдэнту. Яны ўсё яшчэ карыстаюцца ідэалягічна-разумовым багажом, распрацаваным 20 гадоў назад, які безнадзейна састарэў па цэлым шэрагу пытаньняў.

Сёньня апазыцыі трэ было б шукаць пункты супольных інтарэсаў зь існай уладай. Апазыцыя, як і прэзыдэнт, зацікаўленая, каб да ўлады не дарваліся крымінальна-мафіёзныя колы. Апазыцыя і ўлада зацікаўленыя ў выхадзе з эўрапейскай ізаляцыі і далучэньні да эўрапейскага палітычнага жыцьця. Апазыцыя і ўлада павінны быць зацікаўлены і ў захаваньні сувэрэнітэту. Гэта і ёсьць падставы для збліжэньня.

Кастусь Травень, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць