Архіў

У Менску затрыманы намесьнік Радуева

№ 34 (296), 13 верасьня 2002 г.

У Менску затрыманы намесьнік Радуева

У найбліжэйшыя дні Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дэпартуе ў Расею Сайпудзі Ўмхаева, былога першага намесьніка Салмана Радуева. Чачэнцу, які жыў тут апошнія месяцы, вельмі спадабалася Беларусь, бо “тут ня ходзяць людзі з аўтаматамі, не правяраюць на кожным кроку дакумэнты”.

Сайпудзі Ўмхаеў быў затрыманы кадэбістамі ў Менску 29 жніўня. Паводле інфармацыі спэцслужбаў, чачэнец быў першым намесьнікам Салмана Радуева, камандуючага “арміі генэрала Дудаева”. Дый Умхаеў не хаваўся — прадстаўнікі пашпартна-візавай службы яго нават папярэджвалі, каб зарэгістраваўся ў нашай краіне. Спэцслужбы чачэнца не чапалі, адно ўсталявалі апэратыўнае сачэньне.

Паводле словаў кіраўніка Цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КДБ Фёдара Котава, пры канцы жніўня стала відавочна, што Ўмхаеў “зьбіраецца распачаць крымінальны бізнэс”. І КДБ вырашыў дэпартаваць чачэнца. Пасьля затрыманьня С.Умхаеў быў перададзены ў юрысдыкцыю МУС, бо ня зьдзейсьніў дзяржаўных злачынстваў, а толькі адміністрацыйнае.

Магчыма, Умхаеў не адзіны чачэнскі камандзір, які хаваецца ў Беларусі. Яшчэ пры канцы 90-х у замежным друку зьявілася інфармацыя, што цяжка паранены ў Чачэніі Салман Радуеў ехаў лячыцца ў Нямеччыну праз нашу краіну. Фёдар Котаў, аднак, пра такі факт нічога ня чуў. Ён лічыць, што “легендаў такога кшталту яшчэ зьявіцца нямала”.

Дэпартацыя былога чачэнскага камандзіра ў Расею ва ўмовах абвастрэньня адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Масквой мае і палітычны падтэкст. Камэнтатар радыё “Свабода” мяркуе, што рэжым Лукашэнкі цішком зрабіў свайго роду падарунак расейскім уладам. Але Ўмхаеў Расеі не патрэбны: праваахоўныя органы яго не шукаюць. КДБ дапускае, што ў Расеі чачэнец мог трапіць пад амністыю. Ці гэта так, на сто працэнтаў не пацьвярджаюць. У цэнтры грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі пракамэнтаваць сытуацыю адмовіліся, спаслаўшыся на “непадрыхтаванасьць”. Тым ня менш, не пазьней за 15 верасьня былы паплечнік Салмана Радуева, расейскі грамадзянін Сайпудзі Ўмхаеў пакіне Беларусь.

Алег Тачоны


Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка17

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка17

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць