Архіў

Толькі для Чырвонага касьцёлу

№ 36 (298), 27 верасьня 2002 г.

удакладненьне

Толькі для Чырвонага касьцёлу

Вельмі пахвальна, што “НН” не абмінае сваёй увагаю дзейнасьць Каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі. Гэтым газэта спрыяе справе адраджэньня ў народзе ягонай самабытнасьці, пашырэньня хрысьціянскай маралі і духоўнасьці.

Вось і на гэты раз у нумары газэты ад 23 жніўня быў апублікаваны артыкул “Сьпеўнік ксяндза Завальнюка”. На вялікі жаль, гэтым разам не абышлося безь некаторых недакладнасьцяў. Асабліва прыкрая зь іх — сьцьвярджэньне, што невялікі наклад сьпеўніка “прызначаецца для распаўсюду па каталіцкіх парафіях, якіх у Беларусі больш за чатыры сотні”. Але, як вядома, парафіяльны касьцёл ня можа распаўсюджваць сваю друкаваную літаратуру па-за межамі сваёй парафіі без дазволу духоўных зьверхнікаў. І калі ксёндз-пробашч не зьвяртаўся да іх па дазвол, дык гэта сьведчыць, што ён, у дадзеным выпадку ксёндз Уладыслаў Завальнюк, ня меў нават намеру распаўсюджваць слоўнік у іншых парафіях.

Невядома, зь якіх крыніцаў зьявілася вышэйзгаданая недакладнасьць, бо ў сапраўднасьці сьпеўнік прызначаны толькі для ўнутраных патрэб касьцёлу сьв.Сымона і Алены і патрэб ягоных парафіянаў. Невялікі наклад (300 асобнікаў) сьведчыць пра гэта.

Дарэчы, трэба адцеміць, што выданьне такога сьпеўніка, яго падрыхтоўка былі распачатыя згодна з жаданьнем парафіянаў, якія ахвяравалі на гэта грошы.

Алесь Траяноўскі

Ад рэдакцыі. Перапрашаем за недакладнасьць.


Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць