Архіў

Усе беларускія школы Менску

№ 37 (299), 4 кастрычніка 2002 г.

Усе беларускія школы Менску

Працяг. Пачатак у №32.

Працягваецца вандроўка па беларускіх школках гораду Менску. Пабачым, чаму навучаюць там ды чым яны розьняцца між сабою.

СШ №110 (вул. Берасьцейская, 66) — эканамічнага профілю з вывучэньнем ангельскай мовы. Тут беларускамоўныя 1—11 клясы. А вось сёлета дзьве падрыхтоўчыя клясы набралі расейскамоўныя: было толькі тры заявы вучыць па-беларуску. Усяго ў школе — 750 вучняў. 8“Б” і 10“Б” — эканамічныя клясы, 9“Г” — політэхнічная. Ёсьць інтэграваныя клясы — для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця, з вучнямі там працуюць дэфэктолягі. У школе працуе музэй беларускай культуры й этнаграфіі, хутка будзе свая батлейка.

СШ №190 (вул. Нікіфарава, 19) мае агульнаэстэтычны напрамак з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Дзяцей вучаць іграць на музычных інструмэнтах (гітара, фартэпіяна, скрыпка, цымбалы, дудка, балалайка ды інш.), ёсьць народны ансамбль, харавыя калектывы, аркестар народных інструмэнтаў. Выпускнікі атрымліваюць дадатковае пасьведчаньне аб сканчэньні музычнай школы. Многія пасьля 9-й клясы паступаюць у музычную вучэльню. Апроч музыкі, вучні ад падрыхтоўчай да 9-й клясы займаюцца танцам і мастацкай працай (маляваньнем, бацікам, вышыўкай зь бісэру, лепкай ды інш.). У школе дзейнічае турыстычна-краязнаўчы клюб “Зьніч” (кіруе ім настаўнік Вячаслаў Скурат). Ёсьць дзіцяча-юнацкая арганізацыя “Мара”, сябры якой выпускаюць радыёгазэту. У школе вучацца 767 чалавек.

Базавая школа №72 (вул.Халмагорская, 59) з паглыбленым вывучэньнем ангельскай. Мовы ды інфарматыку тут выкладаюць з падрыхтоўчых клясаў. Дзецям, згодна з амэрыканскай тэхналёгіяй “Крок за крокам”, даюць навыкі камунікацыі. У школе працуюць экалягічны й турыстычны гурткі. Ёсьць фітабар зь вітаміннымі кактэйлямі, паводле адмысловай праграмы “Гоша” тут сочаць за здароўем зубоў. Працуюць тэматычныя кабінэты інфарматыкі й этнаграфіі. З 25 клясаў (гэта 685 вучняў) толькі адна расейскамоўная. 80% выпускнікоў паступаюць у каледжы й тэхнікумы. Адна з самых “зорных” выпускніцаў гэтай школы — Ліка Ялінская.

Гімназія-каледж мастацтваў №26 (вул.Камуністычная, 52) — ужо трэці год навучальны комплекс (заснаваная ў 1972 г., гэта была першая школа з мастацкім ухілам). Вучыцца тут 440 дзяцей.

Каб паступіць, трэба мець хатнія малюнкі й намаляваць на зададзеную тэму падчас іспыту. Сёлета адсюль у мастацкія ВНУ з 30 выпускнікоў паступілі 28. У праграме агульнага цыклу ёсьць рытміка і танец (замест трэцяга ўроку фізкультуры). Профільныя прадметы — малюнак, жывапіс, мастацкая праца. Тут вывучаюць і традыцыйнае мастацтва, і да 9-й клясы — народныя рамёствы (гліняная цацка, ткацтва, саломка, росьпіс). Для навучэнцаў гімназіі ладзяць майстар-клясы знакамітыя мастакі. Творы вучняў гімназіі ўдзельнічалі ў выставах болей як у 60 краінах сьвету.

Гімназія №4 (вул.Кунцаўшчына, 10) — шматпрофільная. У пачатковых клясах — эстэтычны ўхіл і паглыбленае вывучэньне беларускай мовы. З 8-й — профільнае навучаньне: фізыка-матэматычныя, філялягічныя (беларуска-польская, ангельска-нямецкія, ангельска-польскія), экалягічныя й хіміка-біялягічныя клясы. Спэцыяльныя курсы — рацыянальнае харчаваньне, ангельская і польская літаратуры, экалёгія. З 4-й клясы вывучаюцца асновы інфарматыкі. У 4—5 клясах — нямецкая мова як другая замежная. З 8-й у профільных клясах — нямецкая альбо польская мовы. У школе 839 вучняў. 90% выпускнікоў паступілі сёлета ў ВНУ. З вучнямі індывідуальна займаюцца выкладчыкі інстытутаў ды ўнівэрсытэтаў. У гімназіі ёсьць бясплатныя спартовыя сэкцыі, харэаграфічны гурт “Дзяньніца”, фальклёрныя гурты “Ладачкі” і “Ладкі” (для малодшых і старэйшых вучняў), працуе музэй нацыянальнай культуры. Апроч піянэраў і “Скарынічаў” ёсьць у старэйшых гімназістаў Цэнтар вучнёўскага самакіраваньня “Сузор’е”, суполка ТБМ.

Стэрэатып “беларуская школа — этнаграфія ды рамёствы” паціху адыходзіць. Зьяўляюцца фізыкі, біёлягі, хімікі “беларускамоўнай гадоўлі”… Канкурэнцыя вымушае школы падвышаць узровень — уводзіць спэцкурсы, заняткі па рытміцы, эканоміцы, кампутарнай грамаце, праграмы здаровага харчаваньня. Бо толькі прэстыжная й пэрспэктыўная Беларушчына можа сёньня быць прыцягальнай.

Уладзімер Пучынскі

Працяг будзе.


Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў22

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету3

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C1

«Уся Канстанцінаўка сёння — шэрая зона». Што цяпер робіцца ў ключавым горадзе на фронце ў Данбасе4

Знакаміты зубр каля трасы M1 нарэшце пачаў «дыхаць»4

Еўракамісія пра ўльтыматум Зяленскага: Вядома, Украіна мае права абараняцца68

Беларус зрабіў самаробны мотавел на сонечных батарэях і сам прыехаў на ім на радзіму з Дагестана6

Скончылася гісторыя з вароніным гняздом, звітым на будаўнічым кране ў «Мінск-Свеце»1

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі, абвясцілі «тэрарыстам» — але вызвалілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў22

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць