Архіў

10 РАДКОЎ РЭДАКТАРА

Людзі робяць справу

Шмат якія падзеі нацыянальнага маштабу мінаюць незаўважна. Вось выйшаў на відэакасэтах у перакладзе на беларускую мову фільм “Пан Тадэвуш”. Колькі існуе нацыя, столькі “Пана Тадэвуша” перакладаюць — ад Марцінкевіча да Семяжона. Нават у турмах перакладалі, як Тарашкевіч. Пераклад відэа адбыўся дзякуючы стараньню аднаго энтузіяста — Віталя Станішэўскага. Ён арганізуе агучваньне, наладжвае распаўсюд. Пры нулі ўвагі з боку дзяржавы.

Намесьнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Леанід Цупрык узначаліў камісію па аднаўленьні сядзібы іншага нашага славутага земляка — Касьцюшкі. Кошт працаў пакуль невядомы, але Л.Цупрык чакае, што адбудова пройдзе ня толькі за бюджэтныя грошы, але і на ахвяраваньні... з краінаў, дзе Касьцюшка прызнаны нацыянальным героем. Але Касьцюшка для нас — перадусім наш нацыянальны герой, а не францускі ці польскі. Ці не ганебна прасіць грошы за мяжой на ўшанаваньне нашага нацыянальнага героя?

Нашу нацыю па-ранейшаму ствараюць простыя грамадзяне, а ганьбяць, на жаль, кіраўнікі.

Андрэй Дынько

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць