Архіў

14 акругаў з 30 —безальтэрнатыўныя

ФОТА АНДРЭЯ ЛЯНКЕВІЧА

71 чалавек выказаў намер балятавацца ў дэпутаты Гарадзенскага гарcавету. Пасьля рэгістрацыі засталіся 53 кандыдаты. З гэтай колькасьці 14 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат будуць абраныя на безальтэрнатыўнай аснове. Усяго ў гарсавеце павінна быць 30 «слугаў народу».

ФОТА АНДРЭЯ ЛЯНКЕВІЧА
Не прайшлі рэгістрацыі самыя вядомыя дзеячы апазыцыі. Сярод іх доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар Алесь Астроўскі, старшыня абласной арганізацыі БНФ Сяргей Мальчык, кіраўнік гарадзкой арганізацыі Фронту Аляксандар Міхальчык, актывісты партыі Мікола Воран, Раман Юргель. У той жа час кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя іх паплечнікі Вадзім Саранчукоў, Валеры Кісель, Мікалай Лемяноўскі, Сяргей Антусевіч, Аляксандар Антанюк, прадпрымальнік Франц Мамуль...

Найчасьцей прычынамі адмовы ў рэгістрацыі сталі хібы ў падпісных лістах, няслушнасьць дадзеных, пазначаных у дэклярацыях.

На думку Сяргея Мальчыка, адмова рэгістраваць лідэраў апазыцыі — заплянаваная ўладамі акцыя. Партыя БНФ аформіла вылучэньне сваіх кандыдатаў у дэпутаты гарсавету ад партыі. Камісія ж зьвярнулася ў інстанцыі з патрабаваньнем пацьвердзіць легітымнасьць гарадзкой арганізацыі партыі БНФ.

Пошук праўды ў абласным упраўленьні юстыцыі скончыўся нічым, хоць чыноўнікі Цэнтравыбаркаму й Міністэрства юстыцыі ў тэлефонных размовах адназначна пагадзіліся з абсурднасьцю прычыны, паводле якой гарадзенскія вылучэнцы Партыі БНФ не зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты.

Зьвяртае на сябе ўвагу і тое, што 44 чалавекі ад апазыцыйных грамадзкіх аб’яднаньняў Горадні ня ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісіяў гораду і вобласьці. Найперш гэта прадстаўнікі БНФ (33 асобы) і Беларускага Хельсынскага камітэту (4).

Антон Лабовіч, Горадня

Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны18

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць